Пра здарэньне «Наш край» паведаміў 28 лютага. Пазьней фота таго, што засталося ад каляіны, апублікавала суполка Беларускай чыгункі «ЎКантакце».
Мяркуецца, што рэйкі скралі між 20 і 27 лютага. Сьледчы камітэт распачаў справу паводле ч.2 арт.205 КК РБ. За крадзеж групай асобаў могуць пакараць штрафам, арыштам, папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, абмежаваньнем або пазбаўленьнем волі на тэрмін да чатырох гадоў. Калі шкода ў 40 тысячаў пацьвердзіцца, справу могуць перакваліфікаваць на ч.3 — за гэта ўжо могуць прысудзіць ад 2 да 7 гадоў пазбаўленьня волі з магчымым штрафам.
