haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

06.04.2020 17:45

546 просмотров

0 комментариев

У Гарадоцкім раёне крадуць у аграгарадках з дамоў і хлявоў.

«Гарадоцкі веснік» на мінулым тыдні распавёў пра два крадзяжы, якія адбыліся ў двух аграгарадках Гарадоччыны: Езярышчы і Пальмінцы.

Так следчым Гарадоцкага следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да раней судзімага городокчанина.

Па дадзеных следства, мужчына пракраўся ў дом грамадзяніна ў г. п. Езярышча, адціснуўшы металічную пласціну вакна, і выкраў маёмасць гаспадара. Крыху пазней мужчына разбіў акно ў іншым доме ў пасёлку і спрабаваў скрасці рэчы, вопратку і прадукты харчавання. Толькі завяршыць свой злачынны задум не здолеў па незалежных ад яго акалічнасцях — быў затрыманы на месцы злачынства. Сваімі дзеяннямі ён здзейсніў злачынствы, прадугледжаныя ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — крадзеж, якая прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Яшчэ следчым Гарадоцкага следчага камітэту ўзбуджаная крымінальная справа па факце крадзяжу маёмасці з хлява ў аг. Пальмінка. Грамадзянін, адціснуўшы дзверы хлява, пракраўся ўнутр і вынес адтуль вуглашліфавальную машынку і мыйку высокага ціску.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж), якая прадугледжвае адказнасць у выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін. Але зламыснік па «гарачых» слядах не злоўлены.

Л. Антонаў

Па матэрыялах газеты «Гарадоцкі веснік» з перакладам на родную мову: http://www.garadvest.by

Последние новости