haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

16.04.2020 18:59

570 просмотров

0 комментариев

У Гарадку ў гаражным кааператыве на пажары пашкоджаны аўтамабіль

12 красавіка ў 18.49 на нумар цэнтра аператыўнага кіравання Гарадоцкага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне аб узгаранні аўтамабіля ў гаражным кааператыве «Гагарынец», размешчаным па вул. Гагарына ў г. Гарадку.

Пасля прыбыцця да месца выкліку двух аўтацыстэрнаў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Гарадоцкага раённага аддзела па НС назіралася гарэнне салона аўтамабіля «Фольксваген Т-4», 1996 года выпуску. Пажар быў лакалізаваны ў 18.58 і ліквідаваны ў 19.05. У выніку ўзгарання ў аўтамабілі пашкоджаны: салон, маторны адсек, кузаў аўтамабіля. На шчасце, пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца. Папярэдне разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).

Пра гэта паведаміў на сайце газеты «Гарадоцкі веснік» Алег Яўсееў, інспектар Гарадоцкага РАНС

Пераклад рэдакцыі сайта.

Т. Гаражанка

Последние новости