haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

30.05.2020 20:20

423 просмотра

0 комментариев

П’яны кіроўца на «Маздзе» збіў афіцэра ДАІ. Відэа прэс-службы МУС

У Чавускім раёне п’яны кіроўца на «Маздзе» збіў афіцэра ДАІ. 36-гадовага жыхара Крычава затрымалі. У яго крыві выявілі 2,53 праміле алкаголя, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.

Здарэнне абылося 23 траўня. У міліцыю ў Чавусах патэлефанаваў відавочца, які паведаміў пра аўтамабіль, які едзе ў бок раённага цэнтра і кіроўца якога можа быць у стане алкагольнага ап’янення. Сілавікі сустрэлі машыну на ўскраіне горада, але вадзіцель не падпарадкаваўся і не спыніўся. Ён ехаў на хуткасці да 160 кіламетраў за гадзіну. Праз некалькі кіламетраў кіроўца вымушаны быў спыніцца — не змог абагнаць пазадарожнік з прычэпам.

Супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі затрымаць парушальніка. Адзін з іх апынуўся ў салоне з боку пярэдняга пасажырскага сядзення. У гэты момант аўтамабіль сарваўся з месца і збіў іншага супрацоўніка ДАІ — ён апынуўся на капоце, ударыўся аб шкло і адляцеў на абочыну. У пацярпелага пазней не выявілі сур’ёзных траўмаў.

Праз некалькі дзясяткаў метраў «Мазда» спынілася — даішнік, які быў у салоне, здолеў выцягнуць ключ з замка запальвання. Кіроўцу схапілі. Крымінальную справу распачалі па факце гвалту і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. На мужчыну таксама склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Последние новости