haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

10.06.2020 16:39

274 просмотра

0 комментариев

Беларуска праз сацсетку запрасіла ў госці літоўцаў, і яны пьяныя прарваліся праз мяжу ў Пастаўскі раён

У Пастаўскім раёне ў шасці кіламетрах ад мяжы з Літвой беларускія памежнікі затрымалі двух п’яных мужчын. Высветлілася, што яны літоўскія грамадзяне, нелегальна прыйшлі ў нашу краіну.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, парушальнікі, якім 34 і 26 гадоў, прызналіся, што нідзе не працуюць. Яны распівалі алкаголь, а пасля праз «папулярную сацыяльную сетку» пазнаёміліся з дзяўчынай з Беларусі. Яна запрасіла замежнікаў да сябе ў госці. І п’яныя літоўцы, не зважаючы на каранавірус і закрытыя межы, вырашалі прарвацца да беларускі. Тым больш, што жыве яна недалёка ад мяжы. Але паход скончыўся патрапленнем у ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы.

Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (парушэнне мяжы) і ч. 1 арт. 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў нашу краіну тэрмінам на 5 гадоў.
nn.by/?c=ar&i=253235.

Последние новости