haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

13.06.2020 17:23

541 просмотр

0 комментариев

У моцную навальніцу па вобласці адбылося пяць пажараў, уключаючы і Гарадоцкі раён

У ноч з чацвярга на пятніцу, калі над Віцебшчынай дзейнічала навальніца і моцны вецер, адбыўся пажар у садаводскім таварыстве «Пальмінка»

11 чэрвеня ў 23-00 у Гарадоцкі аддзел МНС паступіла паведамленне пра пажар дачнага дома па вул. Вішнёвай ў садовым таварыстве «Пальмінка» каля в. Баталі. У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах. Прычына пажару высвятляецца.

За мінулыя суткі з чацвярга на пятніцу ў населеных пунктах Віцебскай вобласці адбылося 6 пажараў, на якіх загінуў 1 чалавек, знішчана 1 будова, пашкоджаныя 4 будынкі, 1 адзінка тэхнікі. Насельніцтвам на пажары выратаваны 1 чалавек.

Т. Гаражанка

Фота з адкрытых крыніц.

Паводле інфармацыі: https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/312217/

Последние новости