haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

21.06.2020 17:09

1129 просмотров

0 комментариев

Экалагічная катастрофа адбылася ў аграгарадку Вархі: знік створаны вадаём

У чацвер 18 чэрвеня, пасля моцнай залевы ў аўторак, у Вархах рэчка Каменка прарвала дамбу і вынесла свае воды ў Гаражанку і сетку гарадоцкіх азёр.

Жыхары Гарадка на трэцція суткі пасля моцнай аўторкавай залевы назіралі выхад з берагоў рэчкі Усыса, якая ў цячэнні па Гарадку называецца Гаражанка. Чаму праз двое сутак гэта здарылася было не зразумела і мне. Але сёння даведаўся пра прычыну гэтай з’явы ў Гарадку.

За 15 кіламетраў ад Гарадка 18 чэрвеня была прарвана дамба на плаціне, якая ўтварала штучны вадаём у в. Вархі яшчэ з пачатку 90-х гадоў.

Зараз гэты вадаём, які быў прыцягальным не адно дзесяцігоддзе для адпачынку жыхароў аграгарадка Вархі, ператварыўся ў балота па якому Каменка выбірае новы шлях.

Р. Каменка выбірае новае русла.

Пры гэтым экасістэме вадаёма і Вархоў нанесена вялікая шкода: зніклі розныя віды рыб, якія тут вадзіліся, зніклі сямейкі баброў, якім быў да спадобы вадаём. А таксама ўжо не вернуцца ні лебедзі, ні качкі, якія тут былі.

Не вернуцца, калі не аднаўляць дамбу.