haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

23.09.2020 13:32

661 просмотр

0 комментариев

Здарэнне у Гарадоцкім раёне: піў разам і яшчэ выкрадаў маёмасць гаспадара

Кожны чалавек у сучасным свеце ведае, што давяраць можна толькі тым, хто цябе разумее і ніколі не здрадзіць. Такіх людзей, на самай справе, не так шмат, як нам хацелася б. Нездарма паўтараюць, што нельга давяраць малазнаёмым людзям, асабліва тым, хто залежны ад спіртных напояў.

Так, грамадзянін, умоўна назавем яго Аляксандр, 1987 г. н., які пражывае ў г. п. Езярышча, вясной гэтага года пазнаёміўся з Іванам (імя зменена), 1953 г. г. р. Мужчыны пасябравалі і сталі перыядычна сумесна распіваць спіртныя напоі за кошт другога ў яго доме.
Калі спіртное сканчалася, і гаспадар дома клаўся спаць, Аляксандр выкрадаў яго маёмасць, каб прадаць, і купіць алкаголь. За ўвесь час ён паспеў выкрасці ў «сябра» бензатрымер, электрэдрыль, шуруповёрт, рыбалоўныя блёсны. Таксама госць спрабаваў скрасці бензапілу, аднак гаспадар прачнуўся і спыніў яго, а затым звярнуўся ў міліцыю.
У дачыненні да злодзея ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж). З правапарушальніка ўзята абавязацельства аб яўцы, праведзены дактыласкапічная і таваразнаўчая экспертызы. Расследаванне працягваецца.
Л. Антонаў
Пераклад на родную мову.
Паводле інфаомацыі «Гарадоцкі веснік»

Последние новости