haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

04.11.2020 16:55

671 просмотр

0 комментариев

Супрацоўнікі Гарадоцкага РАУС за два месяца канфіскавалі цыгарэтаў амаль на мільён рублёў

«Гарадоцкі веснік» паведаміў аб папярэджанні шасці фактаў вывазу грамадзянамі Расіі падакцызных тавараў — цыгарэтаў з тэрыторыі Гарадоцкага раёна.

Пра гэта на сайце раёнкі паведаміў Дзмітры Іваноў, старшы оперупаўнаважаны ГБЭП Гарадоцкага РАУС. Ён паведаміў, што з 23 жніўня да 19 кастрычніка супрацоўнікамі Гарадоцкага РАУС папярэджана шэсць фактаў вывазу грамадзянамі Расійскай Федэрацыі з Рэспублікі Беларусь падакцызнай групы тавараў (цыгарэт). Усяго было затрымана ў агульнай колькасці аж 684 580 пачкаў на суму 965 332 руб.

Аб’ём і характар гэтага грузу беспрацоўнымі грамадзянамі РФ сведчыў аб намерах ажыццяўляць на тэрыторыі РФ (магчыма і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь) незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

У дачыненні да грамадзян РФ складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па ч.1-1 ст.12.7 КаАП Рэспублікі Беларусь, а цыгарэты канфіскаваныя.

Кантрабандыстам трэба ведаць, што КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць па ч. 1 арт. 12.27 «Незаконныя перасоўванне, захоўванне тытунёвых вырабаў і алкагольных напояў, вытворчасць, перапрацоўка, захоўванне, перамяшчэнне нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, этылавага спірту, тытунёвай сыравіны, рэалізацыя гэтай прадукцыі, спірту, сыравіны і алкагольных напояў».

Перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, захоўванне на ёй фізічнай асобай, якая не з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш за 200 цыгарэт або 50 цыгар (цыгарыл), больш за 250 г тытуню або iншых тытунёвых вырабаў, не маркiраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або ) адмысловымі маркамі — цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 50 б. ст. з канфіскацыяй тытунёвых вырабаў, якія перавышаюць колькасць, перасоўванне, захоўванне якога дапускаецца, або без канфіскацыі.

Фота ілюстрытыўнае.

Л. Антонаў

Последние новости