haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

18.01.2021 12:21

406 просмотров

0 комментариев

У суботу ў Віцебскай вобласці і ў Гарадоцкім раёне адбылася рэкордная колькасць пажараў — адзінаццаць

За мінулыя суткі ў населеных пунктах вобласці адбыліся 11 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі, пашкоджаны 8 будынкаў, 3 адзінкі тэхнікі. Адбыўся пажар і ў аграгарадку Мяжа Гарадоцкага раёна.


16 студзеня ў 15-32 паступіла паведамленне ў Гарадоцкі аддзел МНС аб пажары лазні ў аграгарадку Мяжа Гарадоцкага раёна. У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, пашкоджана столевае перакрыцце, сцены. Прычына пажару высвятляецца.

На пажары ў в. Пузарова Аршанскага раёна 16 студзеня загінула два чалавека: грамадзянін 1938 г.н. і грамадзянка 1937 г.н..

Таксама паступіла інфармацыя аб пашкоджанні 16 студзеня на пажарах трох аўтамабіляў ў г. Орша, г. Глыбокае і ў г. Лепелі.

Беражыце сябе ў час зімовых марозаў!

Т. Гаражанка

Па інфармацыі: https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/335541/

Последние новости