Для праверкі транспартнага сродку праваахоўнікі ўключылі маячкі чырвонага і сіняга колеру, але машына паскорылася і згарнула ў двор. Пачаўся пераслед.
Кіроўца ігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў спыніцца. Праз некаторы час машына спынілася, а кіроўца паспрабаваў уцячы ўцёкамі. Пасьля затрыманьня ён адмовіўся ад праходжання медыцынскага агляду.З гэтага году ч2. арт 18.15 КаАП РБ азначае "Кiраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі звыш 0,8 праміле або наяўнасці пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі звыш 380 мікраграмаў на адзін літр выдыханага паветра або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення або стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, — цягнуць накладанне штрафу ў памеры двухсот базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.
Базавая велічыня зараз 29 рублёў, то трэ будзе заплаціць 5800 рублёў.
Л. Антонаў
Пераклад рэдактара сайта на родную мову.
Паводле: https://www.vitbichi.by/news/proisshestviya/post47020.html