haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

26.06.2022 12:38

910 просмотров

0 комментариев

Вясковец зымітаваў самагубства, а калі прыехалі медыкі і міліцыя — «уваскрос» . Што далей?..

П’яны скандал у Бярозаўскім раёне з прыцягненнем медыкаў і міліцыі скончыўся крымінальнай справай.

Увечары 18 чэрвеня 61-гадовы жыхар вёскі Падкраічы ў нецвярозым стане пасля скандалу пачаў пагражаць забіць сабе і выбег на двор. Пасля пачуліся два стрэлы.

Сваякі пабачылі нерухомае цела скандаліста і выклікалі хуткую. Тыя, адпаведна, паведамілі ў міліцыю.

Як піша bereza.by, калі на месца здарэння прыехалі медыкі і міліцыянеры, вясковец «уваскрос», патлумачыўшы прысутным свае паводзіны жаданнем разыграць сям’ю.

Няўдалы розыгрыш скончыўся крымінальнай справай за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі.

Паводле: https://bereza.by/2022/06/zhitel-berezovskogo-rajona-insceniroval-samoubijstvo/

Последние новости