haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

11.08.2022 10:01

1019 просмотров

0 комментариев

У раёне канфіскавана афарбаванае паліва

У Гарадоцкім раёне ў пенсіянера канфіскавана шмат афарбаванага паліва. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Віцебшчыны».

На гэты раз дзяржаўную салярку захоўваў у сябе 70-гадовы жыхар Гарадоцкага раёна. У ягоным двары ў гаспадарчых пабудовах супрацоўнікамі міліцыі было знойдзена 240 літраў дзяржаўнага паліва.

Растлумачыць, адкуль яно ўзялося, мужчына не здолеў. Салярка канфіскавана.

Гарадоцкім РАУС праводзіцца праверка.

Пераклад на родную мову рэдакцыяй

Крыніца навіны: t.me/uvd_vitebsk

Последние новости