Пасля 11 гадзінаў раніцы жыхары Гарадка маглі назіраць затапленне увахода ў другі пад’езд дома № 14 па вул. Ленінская, каля Дзіцячай школы мастацтваў.
Вада з вадаправоднай сеткі вылівалася на праезжую частку Ленінскай вуліцы.
У гэты час камунальнікі працавалі над ліквідацыяй гэтага здарэння.
Працаўнікі камунальнай гаспадаркі аператыўна справіліся з праблемай і ліквідавалі прарыў сеткі.
Сёння засталіся толькі сляды іхняй дзейнасці каля дома № 14.
Л. Антонаў