haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

04.10.2022 15:07

1085 просмотров

0 комментариев

Паблізу вёскі Канчаны каля балота Кісялі Віцебскай вобласці заблукалі шэсць егіпцянаў

2 кастрычніка ў Верхнядзвінскі РАНС паступіла паведамленне аб тым, што паблізу вёскі Канчаны заблукала шэсць іншаземцаў.

Хто апавясціў ратавальнікаў пра гэты інцыдэнт, не паведамляецца.

На пошукі тых, хто згубіўся, накіравалі экіпаж МНС з пажарнай аўтацыстэрнай. Мясцовасць, дзе заблудзілі замежнікі балоцістая з глыбокімі каналамі з вадой.
Ратавальнікі пачалі прачэсваць мясцовасць і зваць людзей, якія страціліся. Тыя сталі адклікацца і, арыентуючыся на галасы, пажарнікам удалося выявіць групу. Аднаму з мужчын патрабавалася медыцынская дапамога.
Замежных грамадзян вывелі з балота, аднаго з іх адразу ж шпіталізавалі. Астатніх знойдзеных нелегалаў перадалі супрацоўнікам Полацкага памежнага атрада.
Паводле зводкі МНС замежнымі грамадзянамі, якія заблудзіліся, аказаліся грамадзяне Егіпта. Дзяржпагранкамітэт ніяк не каментуе гэты інцыдэнт на беларуска-латвійскай мяжы.
На поўнач ад вёскі Канчаны і на захад ад Асвейскага возера знаходзіцца буйное балота Кісялі. Верагодна, у яго і патрапілі нелегалы, рухаючыся ў бок Латвіі.

Л. Антонаў

Паводле: https://vitebsk.cc/2022/10/03/shest-egiptyan-zabludilis-na-granitse-s-latviej-v-verhnedvinskom-rajone/

Последние новости