haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

06.10.2022 17:40

752 просмотра

0 комментариев

Мужчына на Віцебшчыне памёр, падавіўшыся кавалкам мяса. Шмат чалавек памерла ў вобласці ад механічнай асфіксіі

У Чашніцкім раёне мужчына да смерці падавіўся кавалкам мяса, паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці Таццяна Серабракова. Таксама прадстаўніца распавяла пра тое, чым падавіўся цвярозы мужчына

Вядома, што цела мужчыны выявілі прыкладна праз тыдзень пасля яго гібелі. Прыкмет гвалтоўнай смерці не назіралася.

Па факце здарэння спецыялісты прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, падчас якой вызначылі, што прычынай смерці стала механічная асфіксія, якая ўзнікла пасля таго, як у дыхальныя шляхі патрапіў кавалак мяса.

Як гаворыцца ў заключэнні, у крыві мужчыны з Чашніцкага раёна выявілі этылавы спірт у канцэнтрацыі 1,3 праміле. У жывых людзей такая колькасць алкаголю азначае лёгкую ступень ап’янення.

«Пры падобных абставінах у студзені-верасні ў Віцебскай вобласці загінулі больш за дзесяць людзей рознага ўзросту. Толькі ў адным выпадку памерлы быў цвярозы — тады мужчына 1944 года нараджэння падавіўся аладкай.

У крыві самага маладога чалавека, 1984 года нараджэння, які не змог пражаваць мяса, быў знойдзены этылавы спірт у канцэнтрацыі 4,3 праміле, што ў жывых людзей звычайна адпавядае цяжкаму алкагольнаму атручванню», — адзначыла Таццяна Серабракова.

Т. Гаражанка

Паводле: https://sudexpert.gov.by/ru/list_news-vitebsk-a-n.html?news_id=9277

Последние новости