haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Происшествия

12.10.2022 18:53

748 просмотров

0 комментариев

У аўтобусным парку Віцебска мінулай ноччу згарэлі тры аўтобусы. Што яшчэ

Пажарныя атрымалі паведамленне аб узгаранні ў аўтобусным парку на вуліцы Церашковай у 3:07.


У выніку пажару агнём былі цалкам знішчаны тры аўтобусы «МАЗ-105», яшчэ адзін аўтобус атрымаў пашкоджанні.

Людзі падчас пажару не пацярпелі, паведамляецца прэс-службай МНС. Цяпер высвятляецца прычына ўзгарання.

«МАЗ-105» — гэта вялікі сучленены аўтобус, які можа перавозіць адразу да 176 чалавек. Страта трох такіх машын — сур’ёзны ўдар па пасажырскіх перавозках у Віцебску.

Паводле: https://viciebsk.cc/2022/10/12/v-vitebske-sgoreli-tri-avtobusa-eshhe-odin-povrezhden-video/

Последние новости