Пра гэта паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНЗ (https://vitebsk.mvd.gov.by/m/be/news/4931).
Каля 19.00
У выніку ДТЗ вадзіцель і яго пасажыр атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны. Лось ад удару загінуў.
Адметна, што яшчэ адна падобная аварыя таксама з удзелам аўтамабіля і жывёлы адбылася гэтым жа вечарам у Віцебскім раёне, але ўжо ў напрамку Полацка. На шчасце, у ёй ніхто з людзей не пацярпеў.
Усяго ж у гэтым месяцы толькі ў Віцебскім раёне адбылося больш за 20 ДПТ, калі на дарозе сутыкаліся машыны і дзікія жывёлы. У сувязі з гэтым міліцыя заклікае быць усіх аўтааматараў вельмі асцярожнымі, асабліва ў цёмны час сутак.
Гэта датычыцца кіроўцаў і ў іншых раёнах Віцебшчыны, дзе шмат лясоў, а насельніцтва ў сельскай мясцовасці ўсё менш.
Л. Антонаў