27.03.2023
Происшествия
835 просмотров
Вялікая вада прыходзіць у рэгіёны. У чатырох раёнах Віцебскай вобласці рэкі выйшлі з берагоў. Паведамленні аб падтапленнях прыходзяць з Гарадоцкага, Сенненскага, Шумілінскага і Лёзненскага раёнаў, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. Там пад ваду пайшлі аўтамабільныя дарогі і масты. Арганізаваны рух па аб’язных маршрутах. Найбольш складаная сітуацыя ў Гарадку. Рака Гараджанка падтапіла 30 дамоў і 80 гаспадарчых пабудоў. Ратавальнікам нават прыйшлося эвакуіраваць мясцовых жыхароў.