haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

23.01.2023 18:27

689 просмотров

0 комментариев

Сем медаляў заваявалі гарадоцкія лыжнікі на першым этапе рэспубліканскай спартакіяды сярод ДЮСШ Беларусі

З 18 па 22 студзеня ў Вараб’ёвых гарах адбыўся першы этап рэспубліканскай спартакіяды ДЮСШ па лыжных гонках. На этапе паспяховымі вынікамі адзначаліся гаспадары — лыжнікі Гарадоцкай ДЮСШ, якіх трэніруе Андрэй Анатольевіч Трафімаў са сваімі калегамі.

У першы дзень 19 студзеня былі заваяваны два золата і сярабро. Сярод юнакоў 2005-2006 г.н. ў спрынце класічным стылем: 1 месца — Трафімаў Валерый, 2 месца — Кароткін Ягор, а 4 месца — Лебядзеў Ягор.

Сярод дзяўчынак 2005-2006 г.н. у гэтай жа намінацыі 1 месца ў Краўцовай Ірыны.

У другі дзень адбыліся спаборніцтва каньковым ходам. На дыстанцыі 10 км 2 месца — Трафімаў Валерый, а 3 месца ў Кароткіна Ягора, а ў дзяйчынак зноў залатая медаль на 5 км у Краўцовай Ірыны.

А ў апошні дзень спаборніцтваў 22 студзеня была здабыта перамога Гарадоцкай ДЮСШ у змешанай эстафеце! У эстафеце 4 па 5 км наша каманда ў складзе Кароткіна Ягора, Краўцовай Ірыны, Трафімава Валерыя і Захаравай Варвары паказала час 44хв. 18 сек і больш чым на СЕМ (!) хвінін апярэдзіла другую каманд са спецыялізаванай ДЮСШ Магілёва . Малайцы!

Па выніках першага этапу наша лыжная каманда, набраўшы 373 ачка, заняла трэццяе месца сярод 14 каманд. Вось так выглядае табліца спартакіяды сярод усіх лыжных ДЮСШ Беларусі пасля першага этапа ў Гарадку.

Паводле: Районный физкультурно-спортивный клуб «Городок» (vk.com) і Спортивный ГОРОДОК (vk.com)

Л. Антонаў

Последние новости