Учора ў аматараў біятлону Беларусі быў прыемны дзень ад паспяховага старту нашай гарадоцкай спарсменкі Настассі Кінунен, якая зараз выступае за зборную Фінляндыі. Маючы 74 стартавы нумар, Настасся зрабіла маленькі для сябе і фінскай каманды цуд — закрыла ўсе мішэні на лёжцы і стойцы! Гэта дазволіла ёй на фінішы заняць высокае 20- месца, адстаўшы ад першага месца на 1.20.
Пры гэтым яна паказала лепшы вынік сярод жанчын фінскай сборнай, выйграў і ў Суві Мінкенен 4 секунды, якая стала
Упершыню у сезоне першыя месцы ў спрынце занялі нарвежкі Марта Ройселанд — першая, Інгрыд Тандрэволд — другая, а францужанка Анаіс Шэвалье-Бушэ — трэццяя. Лідэр сезону Джулія Сімон — дзевятая. Беларуска Дар’я Блашко пры бездакорнай стральбе з невялікай хуткасцю на 43 месцы.
Сёння заўзятараў біятлону чакаюць пасьюты ў мужчын у 15.50 і галоўны жаночы ў 17.45. Пажадаем нашай зямлячкі годна выступіць у гэтай звыш напружанай кантактнай гонцы з найменшымі стратамі на агнявых рубяжах!
Ды наогул добрага фініша ў гэтым сезоне! Наша зямлячка таго варта!
Глядзець трансляцыю гонак магчыма на Еўраспорце — 1 або на сайце Міжнарорднай федэрацыі біятлону: biathlonworld.com
Лявон Гаравы
Фота з Фэйсбука: https://www.facebook.com/kinnunenana