haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

04.05.2015 09:11

2115 просмотров

0 комментариев

Час і прырода — аб’ектыўныя эксперты для лыжаролернай трасы. Фотасесія

Пры наведванні лыжаролернай трасы магчыма пабачыць, як прырода і час дэманструюць хібы праекціроўшчыкаў і будаўнікоў гэтай трасы, якую чыноўнікі лічаць лепшай у краіне.

 Народная мудрасць кажа: тое што пабудавалі хутка забудзецца, а кепскае будаўніцтва застанецца.

Пабудаваная ў рэкордны час лыжаролерная траса зараз паказвае, як моцны вецер можа пашкодзіць лінію асвятлення лыжеролернай трасы, а хібы праекціроўшчыкаў вядуць да пашкоджання асвятляльнага слупа. І не толькі.

Напрыканцы красавіка зладзіў першую вандроўку па лыжаролернай трасе ў Вараб’ёвых гарах, якую дзяржаўныя СМІ называюць лепшай у краіне. Лепшая траса сустрэла слядамі працы па ліквідацыі наступстваў моцнага ветра, які быў пару тыдняў назад на Гарадоччыне.

Пад дзеяннем ветра былі павалены сосны і ялінкі, якія пашкодзілі лінію асвятлення лыжаролернай трасы.

Першае пашкоджанне выяўлена на трасе каля яна даходзіць да Шчарбакоўскага возера. Электрадрот сарваны з асвятляльнага слупа і трымаецца каля зямлі дрэвам.

Другое буйнае пашкоджанне – два паваленых слупа і электрадрот на трассе, якая паварочвае да Святога возера. Два слупа паваліў вялікі куст чаромхі, які вецер зваліў на лыжаролерную трасу.

Шмат дрэў было павалена і на ўчастку трассы над стрэльбішчам, дзе частка галінак яшчэ засталася на самой лыжаролернай трасе.

Менавіта каля гэтага ўчастку ў чыстым поле яшчэ адзін слуп асвятлення гатоў павіліцца пад дзеяннем сіл нацяжэння электралініі. Тут праекціроўшчыкі не палічылі мэтазгодным паставіць больш трывалы слуп.

Відавочна, што падобныя пашкоджанні паветранай электралініі будуць працягвацца пры кожным моцным ветры ў Вараб’ёвых гарах. Адпаведна будзе узнікаць і небяспека па эксплуатацыі лепшай лыжаролернай трасы. Але гэтых наступстваў магчым абыло б пазбегчы, калі б электралінія пракладвалася бы пад зямлёй, як каля стартавай пляцоўцы. Толькі ў такім выпадку не было б рэкорднага будаўніцтва трасы да Дажынак, як жадалася вялікім чыноўнікам.

Час таксама дадасць праблемаў па эксплуатацыі лыжаролернай трасы. Гэта датычыцца найперш стокаў вада праз трасу. Гарысты рэльеф трасы патрабуе забеспячэння сцёку вады з ўзвышша да азёр. Ужо па першай вясне амаль напалову занесены пяском і смеццем многія трубы, якія забяспечваюць сцёк вады.

Таксама вада па вясне ішла праз трасу да возера Арэхавага, дзе не было пракладзена трубы. Відавочна, што з часам сцёк вады стане праблемай, якая будзе разбураць лепшую трасу.

На сёння жыццё патрабуе, каб падтрыманню належнага стану трасы аддаваліся пэўныя людскія і матэрыяльныя рэсурсы. Сама па сябе траса ў належным стане быць не можа.

Леанід Гаравы. Фота аўтара.

Последние новости