haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

05.07.2015 13:50

1459 просмотров

0 комментариев

У спёку «Прамень» перамог з буйным лікам. Фотасесія

4 ліпеня ФК «Прамень» перамог на сваім полі ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболу дэбютанта першанства ФК «Бешанковічы» 4:0.

У суботнім матчы на сваім полі ФК “Прамень” выйшаў гуляць без лепшага бамбардзіра чэмпіяната Яўгена Самарына, які ўзяў паўзу. Спёка з тэмпературай паветра за 32 градуса наклала свой адбітак на матч. Арбітр сустрэчы двойчы за матч рабіў паузы, каб гульцы маглі перавесці дыханне і папіць вады.

Вынік матча на карысць гаспадароў магчыма было стоадсоткава прадказаць да пачатку матча, бо бешанковіцкія футбалісты толькі першы сезон гуляюць у чэмпіянаце вобласці. Але нельга сказаць, што матч быў лёгкай прагулкай для нашых футбалістаў.

Ужо першая галявая атака, якую на 10-й мінуце правёў Ілля Жарнасек прывяла да фола апошняй надзеі і выдалення гульца бешанковіцкай каманды. Але нашы футбалісты не скарысталі гэты добры момант са штрафнога, так і на працягу паўгадзіны не маглі прабіць галкіпера гасцей, ствараючы яму шмат працы.

Найбольш актыўны быў Жарнасек, які быў на вастрыні атакі, але злоўжываў жаданнем забіць мяч, пасылаючы яго міма брамы гасцей.

У выніку першы мяч забіў Аўсяннікаў, а Ілля давёў лік да 2:0 напрыканцы першага тайма.

Мяч пасля удара Аўсяннікава ў браме гасцей

Толькі што Жарнасек павялічыў лік да 2:0...

У другім характар гульні не змяніўся. Гарадоцкія футболісты маючы лепшую фізічную і тэхнічную падрыхтоўку больш атакавалі браму бешанковічцаў, ствараючы галявыя магчымасці адну за адной.

На вастрыні атакі быў капітан гаспадароў Вячэслаў Мочкін, які двойчы паразіў браму гасцей, давёўшы лік да 4:0.

Трэцці мяч з брамы дастае Вячэслаў Мочкін

Наогул за матч нашы фуболісты рэалізалі мусіць тольку пятую частку галявых магчымасцяў. Трэба аддаць належнае дэбютантам, што і яны пару разоў стварылі галявыя магчымасці ля нашай брамы, але не скарысталіся імі.

Трэнер “Праменя” Сяргей Куракоў так пракаментаваў матч на старнцы клуба “Кантакце: “Сёння галоўнае было наладзіцца на суперніка, не недаацаніць яго. Але мы гулялі трохі вальяжна, гледзячы з высока на суперніка. Стварылі вельмі шмат момантаў, але выканальніцкае майстэрства пакідае жадаць лепшага. Улічваючы ўсе калатнечы і арэлі, якія былі, наш карабель застаўся на плаву. Не хочацца губляць гульцоў. Дарога ў каманду не каму не зачынена.

Усіх паважаю і стараюся ісці на саступкі. З перамогай!”

Наступны матч нашы футбалісты на сваім полі сыграюць з бліжэйшым саседам--канкурэнтам ФК “Шуміліна”, у якім вызначыцца сурьёзнасць намераў каманд. Матч запланаваны на 11 ліпеня на 14.00 на гарадскім стадыёне.

Нягледзячы на спёку на трыбунах былі заўзятары футбола  Гарадка

Склад ФК “Прамень”: Палавінскі (Верамеяў) - Самсаненка, Галуза, Войцік (Андрэйчанка), Калтуноў - Шыла, Аўсяннікаў, Жарнасек, Васільеў (Мялюшчанка) - Жогаў, Мочкін.

Леанід Гаравы, фота аўтара

 

Последние новости