haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

24.08.2015 11:22

1752 просмотра

0 комментариев

Будаўнікі то з’яўляюцца на будаўніцтве басейна, то знікаюць. Удакладненне

За лета 2015 года амаль не прасуналася будаўніцтва басейна ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу па вул. Гагарына.

Да канца лета 2015 года Гарадок застаецца «дажынкавым» горадам, дзе няма басейна. Чаканні жыхароў Гарадка мець магчымасць наведваць басейн адкладваецца яшчэ на адзін год. За лета 2015 года аб’ект басейн фактычна застаўся закансерваваным. Будаўнікі з БУ-38 ААТ "Будтрэста № 9«закрылі ўваходы на будаўнічы аб’ект дошкамі і плёнкай яшчэ на пачатку лета.

Толькі напрыканцы ліпеня будаўнікі з’явіліся на будаўніцтве басейна і адкрылі адзін уваход, каб весці бетонныя працы на аб’екце.

Але адсутнасць фінансаў для будаўніцтва басейна не дазволіла перайсці да бетонных прац на ёмістасці самаго басейна — галоўным элеменце басейна.

Пасля трох тыдняў працы брыгада будаўнікоў зноў пакінула аб’ект да лепшых фінансавых умоў.

Відавочна, што ў лепшым выпадку басейн будзе здадзены ў 2016 годзе. Між тым гэта быў бы прывабны аб’ект для расійскіх спартсменаў, якія ўсё лета наведвалі гатэль «Спартыўны гарадок» і праводзілі трэніроўкі на лыжаролернай трасе і ў ваколіцах горада.

Зразумела, што басейн палепшыў бы канкурэнтаздольнасць Гарадка, сярод іншых месцаў, якія выбіраюць расейскія спартсмены для трэніровак. Але ўлады не спяшаюцца завяршыць будаўніцтва басейна, а таксама распачаць будаўніцтва лядовай арэны, трэнажорнага зала каля ФАКа на вул. Гагарына.

Л. Антонаў

Ад рэдакцыі. Некалькі будаўнікоў яшчэ працуюць на будаўніцтве, калі здолелі знайсці крыніцу электрычнасці. У гэтым годзе будаўнікі павінны забетанаваць ванну басейна і закрыць над ім дах, калі знойдзецца фінансаванне.

Чытайце таксама:

Праца на будаўніцтве басейна ў Гарадку вядзецца без вызначэння тэрміна заканчэння

http://haradok.info/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D1%81%D0%BF%D0%BE%D1%80%D1%82/1694/

Последние новости