haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

08.02.2016 17:25

10642 просмотра

0 комментариев

У суседзяў. Старшыня Шумілінскага райвыканкаму дапамог перамагчы ў валейбол Бешанковічы

Прапануем чытачам сайта першую інфармацыю аб падзеі ў суседнім Шумілінскім раёне і разлічваем далей публікаваць інфармацыі аб падзеях у суседніх раёнах нашай вобласці — Віцебскім, Полацкім, а таксама ў памежных расейскіх — Невельскім, Усвяцкім. Сёння нататка з газеты "Герой працы"(Шуміліна)

Чым заняцца ў доўгія зімовыя вечары? Для аматараў актыўнага адпачынку такое пытанне не ўзнікае: спартыўная зала, сябры, любімы від спорту. Апошнім часам пачалі праводзіцца таварыскія сустрэчы са спартсменамі з іншых раёнаў.

У сярэдзіне студзеня шумілінскія валейбалісты ездзілі ў Бешанковічы, дзе з лікам 3:2 перамаглі мясцовую каманду.

У мінулую пятніцу з візітам ў адказ прыехалі бешанковіцкія спартсмены. Па дамоўленасці, пашырылі гульнявую праграму: акрамя валейболу, вырашылі сыграць і ў міні-футбол.

Валейбольная сустрэча выдалася напружанай і нярвовай. За каманду нашага раёна дэбютаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, таксама гонар раёна абаранялі Сяргей Аксёнаў, Сяргей Шніпаў, Сяргей Абраменка, Уладзімір Шэдзько, Алег Асташонак, Аляксандр Іваноўскі і Антон Сілін. З лікам 3:2 выйграла сустрэчу шумілінская каманда.

У міні-футболе «Шуміліна» і «Бешанковічы» прапанавалі гледачам вясёлую галявую сустрэчу. Футбалісты многа атакавалі, адсюль і канчатковы лік 10:5 на карысць гаспадароў.

Як паведамілі у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, міжраённыя сустрэчы будуць практыкавацца і далей, у праграму сустрэч плануецца дадаць такія папулярныя віды спорту, як армрэслінг, гіравы спорт, перацягванне каната і інш. У бліжэйшых планах — выезд да лёзненскіх спартсменаў.

Алесь САКАЛОЎ.

http://www.shumilino.by/?p=28478

Последние новости