haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

19.11.2016 08:28

1510 просмотров

0 комментариев

У Гарадку катанне на лыжах стала платным. Але хутка плата для жыхароў Гарадоччыны паменшылася ў два разы

Гэты зімовы сезон для аматараў лыжнага спорту ў Гарадку распачаўся з таго, што ўваход на лыжаролерную трасу ў Вараб’ёвых гарах стаў платным у памеры 2 рублёў на дзень. Але не надоўга.

Мінулыя выхадныя былі адзначаны масавым незадавальненнем жыхароў Гарадка, якія на сваіх лыжах жадала пакатацца на лыжаролернай трасе. Незадавальненне выклікала ўвядзенне гаспадаром трасы “Віцебскім абластным цэнтрам алімпійскага рэзерву па зімніх відах спорту” платы за катанне на сваіх лыжах па трасе ў памеры 2 рублёў. Са слоў відавочцаў уваход на трасу без аплаты для жыхароў райцэнтра забаранялі два мужчыны, якія спасылалаіся на загад дырэктара віцебскай арганізацыі.

Сваё абурэнне жыхары Гарадка выказвалі нам, а таксама ў сацыяльных сетках, дзе размясцілі адзін квіток аплаты знаходжання на трасе коштам 2 руб. Таксама грамадзяне абяцалі скардзяцца ўладам на валюнтарызм рашэння ўласніка трасы.

Дзеля падрыхтоўкі інфармацыі пра сітуацыю на лыжаролернай трасе ў гэту пятніцу я наведаў Вараб’ёвы горы. Па лыжаролернай трасе каталася некалькі мясцовых аматараў лыжаў. Але пра аплату катання па трасе яны не чулі. Бо нікога ад гаспадароў трасы на аб’екце не было. А на адміністрацыйным будынку побач са старой аб’явай пра 2 рубля вісеў новы прэйкурант коштаў для аматараў лыжнага спорту, які аказваецца пачаў дзейнічаць яшчэ перад мінулымі выхаднымі з 11 лістапада.

У новым прэйскуранце паведамляецца пра дыферэнцаваны падыход па выкарыстанню трасы лыжнікамі. Так для жыхароў Гарадка ўстанавілі наступныя кошты: для дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў катанне бясплатнае, для школьнікаў да 16 гадоў і пенсіянераў кошт 50 капеек, а для дарослага насельніцтва – 1 руб. Для іншагародніх аматараў кошты павялічаны ў два разы і дасягаюць 2 рублёў.

Таксама ў прэйскуранце прапісаны кошты і за выкарыстанне трасы пад час збораў і спаборніцтваў, як пры пражыванні ў гатэлі “Спартыўны Гарадок”, так і без выкарыстанне гэтай паслугі – тады кошт павялічваецца за трасу ў два разы. А за правядзенне спаборніцтваў на трасе неабходна заплаціць 85 рублёў.

Зразумела што ўтрыманне трасы патрабуе выдаткаванне сродкаў і не малых. І гэтыя сродкі магчыма было б часткова сабраць з аматараў спорту, калі б спартыўныя функцыянеры зрабілі здаровы лад жыцця масавай з’явай у рэальнасці, а не на паперы. Бо ў справаздачах, якія абыякава ўспрымаюць улады арганізатары спорту рапартуюць амаль аб 20%(!) ахопе насельніцтва спартыўнымі заняткамі. Уявіце, калі б палова ад гэтай колькасці хаця бы раз у год з’явілася ў Вараб’ёвых гарах на трасе. Адразу на ўтрыманне трасы магчыма было б сабраць 1200 рублёў. А калі б на трасе мясцовыя ўлады арганізавалі бы штотыднёвыя спаборніцтвы адкрытага лыжнага першанства “Гарадок – снежная сталіца” ў фармаце адкрытага першанства Гарадоцкай птушкафабрыкі, Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа, Райвыканкама, сельсаветаў і г.д. хаця бы на працягу двух зімовых месяцаў, то гэта таксама бы спрыяла эканамічнаму ўмацаванню аб’екта і папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости