haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

06.02.2017 09:57

1044 просмотра

1 комментарий

Нарэшце пачаў працаваў лядовы каток і па вуліцы Гагарына. Фотафакты

У гэтыя выхадныя запрацаваў каток і каля гатэля «Спартыўны гарадок» па вул. Гагарына, дзе магчыма ўзяць на пракат коўзанкі.

Дарэмна 28-29 студзеня аматары здаровага ладу жыцця накіроўваліся на каток каля гатэля «Спартыўны гарадок», каб пакатацца на лёдзе. Каток каля гатэля быў на выхадныя дні нерасчышчаны.

І фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзе магчыма было б атрымаць у арэнду коўзанкі за 2 рубля за 1 гадзіну, быў зачынены.

На мінулым тыдні сітуацыя змянілася. На катку далілі яшчэ слой льду, а на ФАКу з’явілася аб’ява, што дзеля праката коўзанак варта звяртацца ў гатэль.

Але адно шкада, што катком магчыма карыстацца толькі ў светлы час сутак, бо асвятленне каля катка было ліквідавана пад час «Дажынак — 2014» і ніякага альтэрнатыўнага асвятлення за два гады гаспадары аб’екта не ўстанавілі.

Л. Антонаў

Последние новости