haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

18.02.2017 20:26

3411 просмотров

7 комментариев

Каманда Гарадоцкага райвыканкаму перамагла ў лыжнай эстафеце на свяце «Віцебская лыжня — 2017» у Гарадку

18 лютага Гарадок стаў лыжнай сталіцай Віцебскай вобласці пад час спартыўна-мастацкага свята «Віцебская лыжня-2017». Найбольш відовішчнымі былі лыжныя эстафеты з удзелам каманд Віцебскага аблвыканкаму, гарвыканкамаў і райвыканкамаў, у якіх прынялі удзел старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарснёў, а таксама асобныя кіраўнікі райвыканкамаў.

У гэту суботу Гарадок пасля гадавога перапынку прыняў лыжныя старты Віцебскай вобласці сярод кіраўнікоў мясцовай ўлады. Адначасова з лыжнымі стартамі для жыхароў вобласці была арганізавана разнастайная спартыўная, культурная і забаўляльнаяпраграмы. Як кажуць — лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць.

Цвіком лыжнага свята сталі эстафеты з удзелам кіруючых работнікаў мясцовай улады, а таксама структурных падраздзяленняў аблвыканкаму, прадпрыемстваў і іншых абласных структур. Усяго ў лыжных эстафетах удзельнічала 54 каманды з Віцебскай вобласці. Кожная каманда складалася з трох мужчын і адной жанчыны, а дыстанцыя круга была 800 м з простым рэльефам.

Пры гэтым арганізатары свята рэгламентавалі ўдзел у эстафеце на апошнім этапе старшыняў выканаўчых камітэтаў дзеля папулярызацыі сярод кіраўнікоў здаровага ладу жыцця. Адпаведна правілаў пры няўдзеле кіраўніка выканкаму ці структурнай адзінкі каманда атрымлівала штраф — 1 хвіліну, якая дадавалася да фінішнага часу. І гэта норма паўплывала на выніковае размеркаванне прызавых месцаў.

Першай эстафетай сталі спаборніцтва сярод каманд самых вялікіх адміністрацыйных адзінак вобласці з удзелам каманды Віцебскага аблвыканкаму. У гэтай эстафеце з першага этапу пачала лідзіраваць каманда Віцебскага аблвыканкаму ў якой быў наш зямляк Аляксандр Хрыстафораў, кіраўнік абласнога ўпраўлення па працы і занятасці, які ў маладыя гады прафесійна займаўся лыжнымі гонкамі. На апошнім этапе першым эстафету атрымаў старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарснёў, які з вялікай перавагай прышоў першым. Праз паўтары мінуты фінішыравала каманда Аршанскага райвыканкаму, але атрымаўшы мінуту штрафу стала трэццяй. А на другое месца выйшла каманда Першамайскага райвыканкаму г. Віцебска. Пры гэтым глава адміністрацыі Першамайскага райвыканкаму Мікалай Арлоў паспеў на першым этапе выступіць і за каманду аблвыканкаму.

Першым на фінішы старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарснёў

Каманда Віцебскага аблвыканкаму з Кубкам: Мікалай Арлоў — глава адміністрацыі Першамайскага райвыканкаму, Мікалай Шарснёў — старшыня Віцебскага аблвыканкаму, Людміла Сухвалава, Аляксандр Хрыстафораў — старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

Другой і трэццяй эстафетай сталі спаборніцтва сярод сельскіх райвыканкамаў Віцебскай вобласці. У першай групе стартавала каманда Гарадоцкага райвыканкаму.

Аляксей Гамзюк — № 6 — распачынае эстафету на першым этапе

На першым этапе за каманду выступаў Аляксей Гамзюк — намеснік кіраўніка аддзела адукацыі і спорту, на другім — Аляксей Маркоўскі, першы намеснік старшыні райвыканкаму, на трэццім — Наталля Міхайленка, спецыяліст райвыканкаму. На апошні этап наша каманда пайшла пасля каманды Глубоцкага райвыканкаму на адлегласці амаль сто метраў і эстафету прыняў старшыня райвыканкаму Пётр Карабач. Перад самай фінішнай прамой Пётр Карабач дагнаў каманду Глыбокага. І калі на павароце ўдзельнік каманды Глыбока ўпаў, то Пётр Пятровіч упэўнена фінішаваў першым. Дарэчы падзенняў сярод удзельнікаў эстафет было шмат, бо відавочна многія з іх ці не ўпершыню стартавалі на лыжне.

Трэццяй на фініш прыйшла каманда з Лёзна, але ў сувязі са штрафам камандзе Глыбокага лёзненцы сталі другімі. У трэццім забегу сярод астатніх райвыканкамаў ніхто па часе не здолеў сапернічаць з тройкай пераможцаў з першага забегу.

На п’едыстале: 1-е месца — Гарадоцкі раён, 2-е — Лёзненскі, 3-е — Глыбоцкі.

Акрамя эстафетаў сярод кіраўнікоў адбыліся і лыжныя старты сярод розных ўзрастовых груп, пачынаючы ад моладзі і заканчваючы ветэранамі. Акрамя стартаў на лыжаролернай трасе лыжнікі спаборнічале і на снезе возера Луговага. Тут таксама мерылісясіламі футбалісты ў гульне на снезе па міні-футболу. На свяце былі і іншыя спаборніцтва пра якія мы раскажам у наступнай фотасесіі.

Леанід Гаравы, фота аўтара.

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #682 19.02.2017 09:57 @ [ нет имени ]

    Всё было хорошо и замечательно,спасибо за праздник. Одно только но-слишком коротенькая дистанция была для участников,ради 400-500 метров пробежки лыжы одевать стыдно.

    1. #683 19.02.2017 14:15 @ [ нет имени ]

      да, забав на празднике хватало. Только вот и на короткой дистанции "спортсмены" временами не держались на ногах. Где тут 1500 метров давать. Поумирают...

    2. #686 20.02.2017 09:57 @ [ нет имени ]

      Да и поддержки команды Городка со стороны болельщиков не было.

    3. #687 20.02.2017 12:13 @ [ нет имени ]

      Значит-не за что было поддерживать

    4. #688 20.02.2017 15:28 @ [ нет имени ]

      Команду от Городка всегда есть за что поддерживать на выступлениях.Иначе какие мы патриоты своего города.Оршанцы однако на финише болели за свою команду.

    5. #806 05.04.2017 08:28 @ [ нет имени ]

      Почему это не было. Мы кричали

  • #684 19.02.2017 15:54 @ [ нет имени ]

    А в палатке райпо зимними персонажами были аист и подсолнухи !? Да, прикольно.