haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

24.02.2017 17:42

964 просмотра

0 комментариев

Спорт-бар «Хмель» запрашае адпачыць у атмасферы футбольнай гісторыі. Фотарэпартаж.

У культурна-асветніцкім цэнтры «Гарадок» з канца мінулага года дзейнічае спорт-бар «Хмель», у якім магчыма не толькі выпіць кубачак кавы або куфаль піва, але і паглядзець футбольныя матчы, а таксама дакрануцца да футбольнага свету Гарадка і не толькі.

Спорт-бар «Хмель» адкрыў у культурна-асветніцкім цэнтры «Гарадок» Пётр Іваноў — вялікі аматар футбола, які ў юныя гады бараніў гонар Гарадка, а зараз актыўна супрацоўнічае з ФК «Хмель» з Віцебску. Гарадакчане памятаюць 5 юбілейны турнір на Кубак «Хмеля» па міні-футболу ў Гарадку, які выйграла ў жніўні каманда «Гарадок», арганізатарам і лідэрам якой быў Пётр Іваноў.

І зараз у спорт-бары на відным месцы знаходзіцца саколка Алеся Мініна, арганізатара ФК «Хмель», якую яму прэзентавалі сябры на 30-годдзе.

Дарэчы ў спорт-бары магчыма часткова пазнаёміцца з гісторыяй мясовага футбола. На сцяне маецца фота-прэзентацыя гісторыі футбола Гарадка з 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

Маецца і саколка ў якой выступалі футбалісты каманды «Прамень» напачатку 2000-х гадоў.

Таксама ёсць месца ў спорт-бары і футбольным кубкам, якія заваёвалі гарадоцкія каманды.

Акрамя экскурсіі ў свет футбола гаспадар спорт-бара прапануе смачную каву і добрыя гатункі піва па даволі дэмакратычных коштах: італьянская молатая кава — 1,35, куфаль «Баброва» — 1,35 і г.д. Санітарны дзень — панядзелак, у пятніцу і суботу спорт бар працуе з 12 да 2 гадзін ночы, а ў астатнія дні — да 24.00

Было б добра, каб гэтая культурная кропка ўтрымалася ва ўмовах эканамічнага крызісу, калі ў жыхароў Гарадка часам не хапае грошаў на самыя мінімальныя патрэбы. Бо пакуль яшчэ ніякая з кафэ на арэндзе ў Гарадку не ўтрымалася. Вось ужо і ў гатэлі «Спартыўны гарадок» амаль як паўгода не працуе кафэ «Трыумф».

Леанід Гаравы, фота аўтара

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст