haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

03.04.2017 08:08

277 просмотров

0 комментариев

Каманда «Прамень — Кроў СК» з Гарадка заваявала другое месца ў першай лізе чэмпіяната г. Віцебска па футболу

На традыцыйным турніры па міні-футболу ў спартыўным зале Віцебскага прадпрыемства «К і ЦС» каманда «Прамень — Кроў СК» заваявала другое месца, а лідар каманды Сяргей Куракоў прызнаны лепшым гульцом турніра, а сярод бамбардзіраў заняў другое месца.

З кастрычніка па сакавік працягваліся футбольныя баталіі ў першай лізе чэмпіянату г. Віцебска па міні-футболу з удзелым 14 каманд. Пасля папярэдніх гульняў наша каманда «Прамень — Кроў СК» трапіла ў фінальную частку з другой пазіцыяй, якую і захавала да канца турніра. Пераможцам стала вопытная каманда «Аблсельбуда», якая набрала 55 ачкоў, у «Прамень — Кроў СК» — 47, а трэццяю пазіцыю заняла каманда Шуміліна — 39 ачкоў.

За другое месца нашы футбалісты атрымалі медалі, дыпломы і грашовы прыз у 100 рублёў. Капітан каманды Сяргей Куракоў прызнаны лепшым гульцом турніра і з 32 галамі заняў другое месца сярод бамбардзіраў. На пятым месцы сярод бамбардзіраў апынуўся Віктар Рудоў з 24 галамі.

За «Прамень — Кроў СК» выступалі: Палавінскі Арцём, Акімаў Андрэй, Самсаненка Віталь, Калтуноў Ілля, Бакевіч Алег, Усачоў Антон, Аўсяннікаў Арцём, Рудоў Віктар, Ізафатаў Уладзімір, Мочкін Вячаслаў, Банькоў Кірыл, Прасвяшчэннікаў Уладзіслаў, Маскоўкін Арсеній, Літвінюк Дзяніс , Войцік Вячаслаў, Куракоў Сяргей.

Зараз наша каманда стартавала ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці па міні-футболу. Схема турніру такая. Удзельнікі арганізуюць чатыры зоны (Глыбоцкая, Віцебская, Новалукомскай і Полацкая). Па выніках групавых турніраў па дзве лепшыя дружыны сыдуцца ў паўфінальных турнірах (полацка-глыбоцкім і Віцебскай-Новалукомскай), пасля чаго і выявяць квартэт фіналістаў.

У бліжэйшую суботу будзе стартуе чэмпіянат Віцебскай вобласці па міні-футболе. Схема турніру такая. Удзельнікі арганізуюць чатыры зоны (Глыбоцкая, Віцебская, Новалукомскай і Полацкая). Па выніках групавых турніраў па дзве лепшыя дружыны сыдуцца ў паўфінальных турнірах (Полацка-Глыбоцкай і Віцебскай-Навалукомскай), пасля чаго і выявяць квартэт фіналістаў.

Склады ўсіх чатырох зон: Глыбоцкая: (ФК «Глыбокае», «Белаграпрамбанк» Глыбокае, ФК «Міёры», ДЮСШ Мёры),

Віцебская: ( «Эга-Арт» Віцебск, «Славянскі Вялес» Віцебск, «Газавік» Віцебск, «Прамень» Гарадок, ФК «Шуміліна»),

Навалукомскай: ( «Энергетык» Навалукомль, ФК «Сянно», ФК «Лепель», ФК «Бешанковічы»)

Полацкая: ( «Палімір» Наваполацк, «Смарагд-Нафтан» Наваполацк, «Аўтамабіліст» Наваполацк, «Дзвіна» Верхнядзвінск).

У гэтую суботу ў першай гульне наша каманда саступіла «Славянскаму Велесу» — 3:5, а ў другой перамагла «Эга-Арт» з лікам 3:0.

Л. Антонаў

Інфармацыя і фота з групы: https://vk.com/sportivnizal

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст