haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

12.06.2017 09:54

856 просмотров

0 комментариев

Прадстаўнікі гарадоцкага клубу «Нефрыт» паспяхова выступілі на чэмпіянаце Беларусі па кікбоксінгу

На пачатку чэрвеня ў Полацку на чэмпіянаце Беларусі па кікбоксінгу прадстаўнікі гарадоцкага клубу «Нефрыт» заваевалі дзве залатыя і адну сярэбраную медалі.

З 30 траўня па 2 чэрвеня ў г. Полацку адбываліся баі па кікбоксінгу на першанство краіны.

Пасля папярэдніх баёў у фінал прайшло трое прадстаўнікоў гарадоцкага клуба «Нефрыт»: Агамаў Хаджымурад, Хабакоў Улад і Васільеў Яўген.

У фінальных баях перамаглі Агамаў Хаджымурад, Хабакоў Улад, якія атрымалі залатыя медалі. Васільеў Яўген правёў вельмі добры бой з дзеючым чэмпіёнам па тайскім боксе і кікбоксінгу але стаў другім, што таксама з’яўляецца вельмі добрым вынікам.

Віншуем усіх гарадоцкіх спартсменаў з выдатным завяршэннем сезону!

Л. Антонаў

Паводле інфармацыі ў групе клуба «Нефрыт»: https://vk.com/public54737607

Последние новости