haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

19.06.2017 10:12

665 просмотров

0 комментариев

Праз памылкі ў абароне ФК «Прамень — Кров СК» буйна прайграў чэмпіёну Віцебскай вобласці

18 чэрвеня на сваім поле гарадоцкі клуб «Прамень — Кров СК» прайграў чэмпіёну двух апошніх гадоў ФК «Сянно» з лікам 1:5, дапусціўшы шмат памылак у абароне.

Гульня з сенненскім клубам апошнія гады на гарадоцкім поле заўжды складваецца для нашай каманды цяжка. Бо чэмпіён Віцебскай вобласці апошніх двух гадоў мае мусіць самы моцны падбор гульцоў. Чаго варты іх легіянер Яўген Самарын, які яшчэ ў мінулым годзе выступаў за нашу каманду. Менавіта Самарын і быў на вастрыні атакі гасцей ў першай палове матча. Але найбольш непрыемнасцяў гаспадарам прынёс Арцём Клопаў, які спрычініўся да ўсіх галоў у нашу браму.

Толькі да першага гола гульня ішла з пераменным поспехам, калі больш востра атакавалі госці, трымаючы ў напрузе нашу абарону. У выніку не абавязковага парушэння правілаў гульні ў сваёй штрафной супраць Клопава нам быў назначаны пенальці, які госці тэхнічна рэалізавалі на 28 хвіліне. А потым яшчэ на працягу 15 хвілін мяч двойчы пабываў у нашай браме: спачатку Артур Клопаў абыйграў нашага галкіпера забіў мяч у пустую браму, а потым атрымаўшы першы пас ад свайго галкіпера, пакінушы ад сярэдзіны поля за спіной нашых абаронцаў, давёў лік да 0:3.

На пачатку другога тайма наша каманда завалодала ініцыятывай і прыціснула гасцей да іх брамы, але карысці з гэтага не атрымала. У адной з контратак наш абаронца зфаліў супраць Арцёма Клопава ў сваёй штрафной і чарговы пенальці рэалізавалі госці. Але праз шэсць хвілін Вячаслаў Мочкін выдатнам ударам з-за межаў штрафной «размачыў» лік — 1:4. Нашы гульцы працягвалі атакаваць, але зноў індывідуальнае майстэрства паказаў Арцём Клопаў, які авалодаўшы мячом у сярэдзіне поля, прайшоў з ім да штрафной і зрабіў лік канчатковым 1:5.

Трэнер каманды Сяргей Куракоў так пракаментаваў вынік гульні: «Наше поражение выглядит позорно. Проиграли из-за собственных ошибок. Соперник не впечатлил, воспользовался нашими огрехами в защите, ошибками тех людей, за которых мы были уверены.

По составу мы опять не добрали, но тем кто в этот выходной, тёплый день отдал свои силы и положил здоровье за Городок большое спасибо! Радует наша молодёжь, ребята не стушевались и проявили себя очень достойно. Глядя на таких как Баньков(9 класс) мы черпаем заряд бодрости и верим в лучшее.

Спасибо всем за игру!»

Наша каманды гуляла ў такім складзе:

Пад час гульні былі замены: пасля першага тайма Палавінскі замяніў у браме Хацько, потым Азарчанка замяніў Аўсяннікава, а Кухарэнка — Жогава.

Пасля гэтай гульні ў нашай каманды засталося 6 ачкоў і апошняя гульня першага круга з ФК «Бешанковічы», які яшчэ не мае ачкоў. А турнірная табліца выглядае так:


Леанід Гаравы

Выкарыстаны матэрыялы старонак УКантакце: https://vk.com/luch_gorogok і https://vk.com/club70749215

Последние новости