haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

31.07.2017 21:11

2940 просмотров

0 комментариев

ФК «Прамень — Кров СК» другі год запар перамог чэмпіёна Віцебскай вобласці па футболу на яго полі ў Сянно

30 ліпеня ў гасцях нашы футболісты нанеслі першую паразу ў гэтым чэмпіянаце дзеючаму чэмпіёну ФК «Сянно» з лікам 1:0. Адпаведна ФК «Прамень — Кров СК» атрымаў тры ачкі для фінальнай стадыі чэмпіянату вобласці.

Так складваецца цягам апошніх гадоў, што свае лепшыя матчы ў чэмпіянаце нашы футбалісты праводзяць у Сянно. У мінулым годзе толькі яны нанеслі паразу дзеючаму чэмпіёну на яго полі. У мінулым сезоне напачатку верасня сенненцы перамаглі ў Гарадку з лікам 3:0, але праз два тыдні на фінішы адборачнага турніра нашы футбалісты нанеслі адчувальную паразу гаспадарам — 3:1.

Вось і ўчора з Сянно нашы футбалісты павезлі так патрэбную перамогу і адпаведна тры ачкі, спадзяюся ў фінальны турнір. Ужо нав 22 хвіліне гульні абаронца гаспадароў Арцём Ладноў падставіў нагу на навясны мяч, які змяніўшы траекторыю апынуўся ў варотах гаспадароў. Далей ішла гульня з пераменным поспехам ўякой гаспадары не здолелі адквітаць прапушчаны гол.


Наш трэнер Сяргей Куракоў так ацаніў матч: «Кого-то этот результат шокировал, но только не нас. Мы сегодня правильно построились тактически, перекрыли сопернику кислород, знали откуда ожидать проблем и закрыли всех лидеров соперника. Где-то нам повезло, но везёт тем, кто этого больше хочет. По желанию и самоотдаче мы на голову были сегодня выше! Наши ребята положили сегодня здоровье и не смотря на травмы бились до конца! У всех горели глаза и это дорого стоит!
Большое спасибо игрокам и нашим болельщикам, которые приехали нас поддержать!!!
Это наша общая победа!!!»

Пасля гэтай патрэбнай перамогі наша каманда набрала 12 ачкоў і замацавалася на трэццім месцы. Гульню наша каманда распачала ў такім складзе:

Пад час гульні былі зроблены наступныя замены ( а раней бывала, што нікога на замену не было): Калтунова (Данчанка), Рудова (Васільеў), Жогава (Прасвяшчэннікаў), Жарнасека (Азарчанка).

Наступную гульню каманда гуляе на сваім полі 6 жніўня з ФКУ «Газавік» з Віцебску — пачатак у 14.00. І гэта гульня пакажа сурьёзнасць намераў каманды ў гэтым чэмпіянаце.

Л. Антонаў.

Інфармацыя паводле групы ФК «Луч»: https://vk.com/luch_gorogok

Чытайце таксама:

ФК «Прамень — Кроў СК» нечакана перамог у гасцях лідэра чэмпіянату Віцебскай вобласці

http://haradok.info

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст