haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

05.08.2017 10:51

2620 просмотров

0 комментариев

Напрыканцы жніўня Гарадок зноў прыме АДКРЫТЫ КУБАК ХМЕЛЯ з удзелам каманд Беларусі, Расіі, Латвіі

26-27 жніўня на гарадскім стадыёне адбудзецца Шосты футбольны турнір АДКРЫТЫ КУБАК ХМЕЛЯ з удзелам 16-20 каманд. Упершыню запланаваны і Кубак Хмеля па амерыканскім футболе ў Гарадку

Арганізатары турніра паведамілі, што ў гэтым годзе як і год таму нас прымае г. Гарадок, што ўсяго ў 25 км ад Віцебска.

У гэтым годзе мяркуецца арганізаваць правядзенне 3-дзённага турніру, свята Піва, шашлыка і добрага настрою. Турнір праводзяць запальныя вядучыя, а ўдзельнікаў Кубка чакаюць прызы і падарункі ад партнёраў турніру. Пры гэтым размяшчэнне ўдзельнікаў магчыма на любы густ:школа, гасцініца, новы корпус базы адпачынку «Лосвіда».

Вечарам будзе арганізавана дыскатэка з лепшымі дыджэямі горада Віцебска і фотасесіі. У першы дзень 26 жніўня з 15 гадзін запланаваны матч па амерыканскаму футболу з удзелам каманлды «Віцебскія рысі». І вядома будзе турнір і па BEERPONG.

Арганізатары запрашаюць каманды прыняць удзел у турніры: тэл для даведак: 8 033 307-73-77, ales.minin@gmail.com , https://vk.com/aliaksandrminin

Нагадаем, што ў мінулым годзе пераможцамі Кубак Хмеля — 2016 стала гарадоцкая каманда «Гарадок», а сам турнір стаў значнай падзеяй у спартыўным жыцці Гарадка.


Л. Антонаў
Інфармацыя паводле группы: 6 АДКРЫТЫ КУБАК ХМЕЛЯ: https://vk.com/kubak2017

Чытайце таксама:
Наша каманда «Гарадок» перамагла ў міжнародным турніры па міні-футболу на прызы ФК «Хмель-2016». Фотасесія узнагароджання:
http://haradok.info

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст