haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

14.08.2017 09:25

2575 просмотров

2 комментария

У прынцыповым матчы ФК «Прамень-Кров СК» перамог ФК «Шуміліна» з буйным лікам

13 жніўня ў спёку гарадоцкія футболісты перамаглі суседзяў з Шуміліна з лікам 3:0, вырашыўшы лёс матча на пачатку другога тайма.

Усе апошнія гады матчы з ФК “Шуміліна” для нашых футбалістаў складваліся няпроста, бо ў суседзяў ёсць дванаццаты гулец – моцная група падтрымкі. Але ва ўчарашнім матчы гэтая падтрымка амаль не адчувалася. Магчыма прычынай гэтаму стала моцная гульня гарадоцкай каманды, якая дыктавала гульню амаль на працягу ўсяго матча. Наколькі сур’ёзны супернік сведчыць і вынік папярэдняга тура ў якім ФК “Шуміліна” перамагла лідэраў групы з Сянно з буйным лікам 3:0.


Варта адзначыць, што значна узмацніў гульню нашай каманды і Мікалай Пятроў, выхаванец Сяргея Куракова. Менавіта ён выконваў амаль усе стандартныя палажэнні, а пры атрыманні мяча адцягваў на сябе некалькі гульцоў суперніка. І ў апошняй трэці першага тайма дальні удар Пятрова не здолеў узяць брамнік гасцей ды і праз сетку мяч вылеціў далёка за гасцявую браму.

У перапынку матча ў нас адбылася замена: замест Іллі Жарнасека на поле выйшаў Вячаслаў Мочкін, ветэран гарадоцкага футбола. І адразу нашы футбалісты прыціснулі гасцей каля іх брамы. На сёмай мінуце другога тайма Раман Казакевіч перайграў галкіпера і давёў лік да 2:0. А праз тры мінуты Вячаслаў Мочкін атрымаўшы мяч у непасрэднай блізасці ад брамы, абыйграў на замахе абаранцоў гасцей і накіраваў мяч у браму – 3:0.

Пасля гэтага стала зразумела, што перамога ў матчы будзе на нашым баку. Госці, трэба аддаць ім вартае, імкнуліся размачыць гэты лік, але на апошнім нашым рубяжы ўпэўнена згуляў Павал Хацько. І шчыра кажучы ў нашых футбалістаў было больш магчымасцяў павялічыць лік, чым у гасцей яго зменшыць.

Трэнер каманды Сяргей Куракоў так ацаніў гульню: “Сегодня получили положительный результат.
По составу, по организации игры, по тактике и по самоотдаче мы переиграли соперника вчистую. У нас большая обойма игроков и на сегодняшний день мы можем варьировать составом не в ущерб себе. А ребята у нас подобраны боевые, они просто так ничего, ни кому не отдадут. Поэтому мы уверенно смотрим в будущее и планы у нас серьёзные!
Спасибо всем за самоотдачу, в такую жару отпахать на поле не каждый сможет!
Молодцы ребята!!!”
( https://vk.com/luch_gorogok )

Гульня наша каманда распачала ў такім складзе:


На замены выйшлі, Мочкін замест Жарнасека і Васільеў замяніў Вялічка.


Пасля гэтай гульні значна палепшыліся нашы шанцы на фінальны турнір, у які мы выходзім не аўтсайдзерамі без ачкоў, як было па выніках першага круга, а паўнавартаснымі удзельнікамі з 7 ачкамі. Наступны матч нашы футбалісты правядуць 20 жніўня ў гасцях у Бешанковічах, дзе мусяць перамагаць аўтсайдзера групы ФК “Бешанковічы”.


Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1078 14.08.2017 20:07 @ [ нет имени ]

    Наступную гульню Фк "Прамень" правядзе 19-га жніўня ў Талачыне, і толькі 27-га жніўня едзе ў Бешанковічы.

    1. #1079 15.08.2017 09:13 @ [ нет имени ]

      раней быў адзін расклад, а перад выходнымі стаў другі: https://vk.com/luch_gorogok