haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

21.08.2017 17:13

3852 просмотра

0 комментариев

Наша зямлячка Настасся Кінунен (Дубарэзава) паведаміла аб нараджэнні першынца

Беларуская біятланістка Настасся Кінунен (Дубарэзава), якая ў снежні 2016 года пакінула нацыянальную зборную з-за цяжарнасці, на старонцы УКантакце паведаміла аб нараджэнні дзіцяці.

Колькі я розных пачуццяў мела ўчора [18.08] … Але гэты дзень не забудзецца ніколі!!! Нараджэнне дзіцяці, - напісала Настасся. Яна таксама напісала пра тое, што ўжо вярнулася з бальніцы дадому.

Настасся выступала за зборную Беларусі з сезона-2010/2011. Яна тройчы ўздымалася на подыум этапаў Кубка свету ў эстафеце, а ў асабістых гонках чатыры разы фінішавала у топ-10. У пазамінулым сезоне яна заняла 50-е месца ў агульным заліку Кубка свету. Гэта быў другі вынік у беларускай камандзе пасля Надзеі Скардзіна.

Улетку 2016 года Дубарэзава выйшла замуж за фіна і ўзяла прозвішча мужа (Кінунен).

sport.tut.by


http://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст