haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

27.08.2017 11:42

5935 просмотров

0 комментариев

Кубак Хмеля стаў спартовай адметнасцю Гарадка, сабраўшы аматараў міні-футболу з трох краінаў

26 жніўня ў Гарадку стартаваў міжнародны турнір па міні-футболу на прызы ФК «Хмель» ( Віцебск). У турніры удзельнічаюць 13 каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі, якія сёння вызначаць пераможцу ў фінальным матчы.

Турнір Кубак «Хмеля — 2017» сабраў аматараў міні-футболу з трох краінаў, якія прыехалі ў Гарадок з Менску, Віцебску, Наваполацку, Навалукамля, Пскову, Смаленска-Ярцева, Рыгі, Саласпілсу, а таксама дзве гарадоцкія каманды «Гарадок» і «Прамень — Кров СК». Турнір, які другі год запар гасцінны прымае гарадоцкая зямля, у гэтым годзе праходзіць пры падтрымцы Гарадоцкага райвыканкаму, а старшыня райвыканкаму Пётр Карабач гуляе за каманду «Прамень — Кров СК».

На пачатку адборачнага турніру каманды падзелены на дзве групы па 7 і 6 камандаў, якія па кругавой сістэме за ўчарашні і частку сёняшняга дня вызначаць па чатыры мацнейшыя каманды.

На турніры адбылося ўрачыстае адкрыццё з правядзеннем параду каманд, які ўзначалілі футбалісты каманды «Гарадок», што перамаглі ў мінулым годзе.


Каманды ішлі са сцягамі сваіх клубаў, а замежныя госці яшчэ са сцягамі сваіх краінаў: Латвіі і Расіі.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь паднялі ўдзельнікі каманды «Гарадок». З вітальнымі словамі выступілі старшыня Гарадоцкага райвыканкаму Пётр Карабач, старшыня ФК «Хмель» Алесь Мінін і іншыя высокія госці, а перад футбалістамі, гледачамі спаборніцтваў выступілі маладыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Адборачныя гульні каманд праходзяць па скарочанаму часу — 12 хвілін на матч. Але і пры такім кароткім часе футбалісты дэманструюць сваё майстэрства і жаданне да перамогі.

За першы дзень каманды сыгралі крыху больш чатырох тураў і яшчэ на сёння павінны сыграць па 1-2 матча, каб далей змагацца па кубкавай сістэме. Наша каманда «Прамень — Кров СК» у адборачным турніры адну гульню выйграла, адну звяла ўніччу, а тры прайграла і мае мала шанцаў трапіць у кубкавы турнір.

Пераможца мінулага года каманда «Гарадок» пачала турнір з перамогі з буйным лікам, але потым тры матчы сыграла з лікам 0:0.

Акрамя матчаў на Кубак Хмеля аматараў футбола мог зацікавіць турнір юнацкіх клубаў, а таксама паказальныя выступленні пажарнікаў, Для адпачынку на турніры арганізаваны гандаль Гарадоцкага райспажыўсаюза, вядзецца музычнае суправаджэнне, а таксама ёсць перасоўная лазня, якая звычайна знаходзіцца каля лыжаролернай трасы.

А суботнім вечарам моладзь змагалася і ў бірпонгу — спаборніцтвах па кіданню понгавага мяча ў пластыкавыя шклянкі з вадой.

У турніры ўдзельнічала 18 камандаў па два чалавека, а пераможцамі стала каманда Лігіён-Газдом са Смаленшчыны.

На жаль арганізатарам турніра не атрымалася правесці анансаваны матч па амерыканскаму футболу з удзелам Віцебскіх Рысяў. Але сёння да вечара на гарадскім стадыёне будзе працягвацца свята футбола і гледачы маюць магчымасць далучыцца да атмасферы спартыўнага свята.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст