haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

28.08.2017 10:32

6982 просмотра

0 комментариев

Пераможца Кубку «Хмель — 2017» вызначыўся ў драматычным фінальным змаганні клубаў з Віцебску і Наваполацку. Фотасесія

27 жніўня ў фінальным матчы на Кубак Хмеля віцебская каманда «Пажтэхніка» перамагла наваполацкі «Нафтан» толькі ў серыі пасляматчавых пенальці, зраўняўшы перад гэтым лік на апошніх секундах гульні.

У нядзелю аматары міні-футбола на Кубке Хмеля спачатку завяршылі адборачныя матчы ў групах. Наша каманда «Прамень Кров СК», прайграўшы апошні матч заняла ў групе 6 месца і не трапіла ў ¼ фінала. Мінулагодні чэмпіён Кубка «Гарадок» у апошняй гульне перамог каманду са Смаленшчыны з лікам 1:0 і з 9 ачкамі выйшаў з другога месца групы ў чвэрцьфінал.

А ў чвэрцьфінале яго сапернікам стала каманда ВМW з Менску з якой у мінулым годзе нашы футбалісты паспяхова згулялі ў фінале, перамогшы 4:0. На гэты раз матч прайшоў у роўным змаганні і асноўны час не вызначыў пераможцу. У пасляматчавых пенальці большае майстэрства паказалі менскія футбалісты, якія трапілі ў браму дакладна два разы, а гарадоцкія аматары не перагулялі галкіпера гасцей — 0:2.

Сапраўднае змаганне развярнулася ў паўфінальных матчах. ВМW ў паўфінале гуляла з «Пажтэхнікай» з Віцебску. Асноўны час прайшоў у роўнай барацьбе і завяршыўся з лікам 1:1., а ў серыі пасляматчавых пенальці больш дакладнымі былі віцебскія футбалісты — 3:1. У другім паўфінальным матчы сыйшліся дэбютанты турніра: «Калінпрадукт» з Навалукамля і «Нафтан» з Наваполацка. Больш вопытныя футбалісты з Наваполацка завалодалі ініцыятывай і павялі з лікам 3:0, але навалукамальскія футбалісты наладзілі штур брамы навапалачан у другім тайме і забілі мяч прэстыжу.

У матчы за 3-е месца больш маладая і свежая каманда з Навалукамля перамагла ВМW з буйным лікам 5:1 і па праву заняла трэццяе месца.


Упрыгожаннем свята стала фінальная гульня роўных супернікаў з Віцебску і Наваполацку. Больш дасведчаная каманда «Пажтэхніка» адкрыла лік, але наваполацкія гульцы ў першым тайме зраўнялі лік. У роўнай барацьбе ішоў увесь другі тайм, калі толькі паспяховая гульня брамнікаў ратавала каманды ад непрыемнасцяў.

Але на перадапошняй хвіліне гульні наваполацкія аматары міні-футболу выйшлі наперад — 2:1.

Толькі віцебскія футбалісты не здаліся і ў атацы па левым фланзе, калі наблізіліся да брамы, то галкіпер «Нафтана» парушыў правілы ў сваёй штрафной. І на апошніх секундах гульні віцебская каманда зраўняла лік і выйшла на пасляматчавыя пенальці.

Адчувалася, што наваполацкія футбалісты не чакалі такога развіцця падзей і не зусім добра выконвалі пенальці, забіўшы толькі адзін мяч. А віцебскія футбалісты паспяхова рэалізавалі два пенальці і сталі пераможцамі Кубка «Хмеля — 2017».

Па традыцыі турніра на ўшанаванні пераможцаў арганізатары свята раздалі шматлікія граматы, прызы, медалі пераможцам і лепшым гульцам каманд. Пры гэтым ва ўручэнні медалёў ўдзельнічалі выхаванцы сацыяльнага прытулку ў СШ № 2, дзе пражывалі многія каманды пад час спаборніцтваў. А футбалісты ў сваю чаргу сабралі грошы і ўручылі памятныя падарункі і школьныя прыналежнасці выхаванцам з СШ № 2.


Кубак «Хмеля —2017» стаў гісторыяй. І арганізатары турніра спадзяюцца, што і далей напрыканцы лета турнір будзе праходзіць у Гарадку.

Леанід Гаравы, фота аўтара.

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст