haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

18.09.2017 07:41

2617 просмотров

0 комментариев

У матчы фінальнага этапу чэмпіянату вобласці нашы футбалісты перамаглі лідара групы «А» ФК «Полацкгаз».

17 верасня ў першым матчы фінальнага этапу чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболу ФК «Прамень — Кров СК» перамог у напружанай барацьбе ФК «Полацкгаз», які завяршыў адборачны этап на першым месцы ў групе «А».

Сёняшні матч быў ужо другім матчам гэтага сезону паміж даўнімі сапернікамі, якія калісьці гулялі ў адной групе. І ў першым тым кубкавым матчы наша каманда буйна прайграла на сваім полі. Але гэты нядзельны матч адкрываў фінальны этап чэмпіянату вобласці і па яго выніку магчыма ацэньваць цяперашні патэнцыял нашай каманды.

Адразу варта сказаць, што наша каманда глядзелася на роўных з лідарам групы «А» і барацьба ўвесь матч была напружанай, калі атакавала то адна каманда, то другая. Першы тайм не прынёс галоў. Але і амаль увесь другі тайм не радаваў аматараў футбола забітымі галамі.

Перад апошнімі 15 хвілінамі гульні стала зразумела, што лёс матча вызначыць адзін забіты мяч. Больш упэўнена дзейнічалі нашы форварды Фадзеяў, Жарнасек, Жогаў і Ізафатаў. Дарэчы, Эдуард Ізафатаў — гулец з цёмнай скурай, які надае асаблівы каларыт гарадоцкай камандзе, пражывае ў Рубе.

І калі да заканчэння матча заставался пяць хфілін нашы футбалісты правялі некалькі яркіх атак на браму гасцей адчувалася, што гол наспявае. І сапраўды, калі зноў на правым фланге Дзяніс Фадзееяў пры падтрымцы Іллі Жарнасека здолей абыйграць некалькі абаронцаў гасцей і выдаў добрую перадачу ў цэнтр штрафной, то Раман Казакевіч трапным ударам паразіў браму.

Нягледзячы на дабаўлены час, госці не здолелі адыграцца пры шумнай падтрымцы сваіх заўзятараў.

Смяргей Куракоў, трэнер ФК «Прамень» так ацаніў матч: «Сегодня, при равной игре результат мог быть непредсказуемый. Удача повернулась к нам.
Мы правильно играли тактически, все игроки ответственно отнеслись к установке, каждый игрок работал на максимуме. В сумме, при концентрации и самоотдаче мы добились нужного результата. Выделять мы ни кого не будем. Все сегодня красавцы!!!
Спасибо всем игрокам и нашим болельщикам за такой позитив. Сегодня мы победили вместе!!!!!»
https://vk.com/luch_gorogok

Перамога ФК «Прамень» засведчыла, што ў астатніх пяці матчах фінальнага этапу нашым запернікам будзе цяжка, калі каманда будзе збірацца ў сваім моцным складзе. Пасля гэтай перамогі наша каманда наблізілася да прызавой тройкі ўшчыльную.

https://vk.com/club70749215

Леанід Гаравы

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст