haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

26.10.2017 15:25

3575 просмотров

2 комментария

Больш 20 прызавых месцаў заваявалі на адкрытым Кубку Беларусі па ушу юнакі і юніёры з Гарадка

20-22 кастрычніка 2017 года ў г. Мінску прайшлі спаборніцтвы адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскага турніру сярод юнакоў і юніёраў па ушу. У спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда «Нефрыт» г. Гарадка.

Кубак Рэспублікі Беларусь па ушу (саньда) праходзіў у вайсковым спартыўным комплексе «Уручча» і сабраў звыш 200 спартсменаў з 25 каманд розных клубаў баявых мастацтваў краіны.

На гэтым турніры Выхаванцы трэнера Тараса Гришанкова з клуба «Нефрыт» паказалі добрыя вынікі ў малодшых узрастовых групах.

У спаборніцтвах адкрытага Кубка па ушу (таолу — кароткая, доўгая зброя і кулак) Тарасаў Аляксей заняў два 2-ых і 3 месца.

У турніры сярод юніёраў у раздзеле саньда (кантактныя баі) Чарнецкі Іван у вагавой катэгорыі да 70 кг заняў 2 месца, Васільеў Яўген (да 60 кг) — 2 месца, Хабаков Улад (да 60 кг) — 3 месца, Сіньчук Карым (да 56 кг) — 2 месца.

У раздзеле таолу Казлоў Мікіта заняў два 1-ых месца і 2 месца, Свірэйка Арына — тры 3-іх месца.

У турніры сярод юнакоў у кантактных баях (саньда) у вагавой катэгорыі да 65 кг Агамаў Хаджымурад заняў 1 месца, Трушко Ягор (да 45 кг) — 3 месца. У раздзеле таолу Карнілаў Максім заняў тры 3-іх месца і Мікушка Паліна — два 3-іх месца.

Л. Антонаў

Фота ілюстратыўнае

Паводле: http://gorodok.vitebsk-region.gov.by

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: