haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

06.12.2017 09:14

2108 просмотров

3 комментария

Зборную Расеі адхілілі ад зімовай Алімпіяды-2018. Парфяновіч: Хай будзе ўрокам!

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) забараніў расейскай алімпійскай камандзе выступаць на зімовых Алімпійскіх гульнях-2108 у Пхэнчхане — у сувязі з «сыстэматычнымі маніпуляцыямі ў анты-допінгавай сыстэме». Міжнародны алімпійскі камітэт палічыў даказаным фактам, што ўлады Расеі на дзяржаўным узроўні арганізавалі сыстэму прымяненьня допінгу ў спорце.

«Гэта атака на сутнасьць і цэласнасьць Алімпійскіх гульняў і спорту, якая ня мае прэцэдэнтаў. Адпаведныя санкцыі за гэтыя сыстэмныя маніпуляцыі, якія ахоўваюць „чыстых“ спартоўцаў, павінны пакласьці канец гэтаму разбуральнаму пэрыяду і стаць стымулам для стварэньня ў сьвеце больш эфэктыўнай антыдопінгавай сыстэмы», — заявіў прэзыдэнт МАК Томас Бах.

Індывідуальным спартоўцам будзе дазволена ўдзельнічаць у спаборніцтвах пры строгім выкананьні пэўных умоваў.

«Запрошаныя спартоўцы будуць удзельнічаць (у індывідуальных ці камандных спаборніцтвах) пад тытулам „Алімпійскі спартовец з Расеі“. Яны будуць спаборнічаць толькі пад гэтым імем і пад Алімпійскіх сьцягам. Алімпійскі гімн будзе выкананы на кожнай цырымоніі», гаворыцца ў прэс-рэлізе МАК.

Як сказана ў прэс-рэлізе МАК, высновы дакладу камісіі Сэмуэля Шміда з фактычнага і прававога пункту гледжаньня пацьвярджаюць «сыстэмнае маніпуляваньне сыстэмай барацьбы з допінгам» у Расеі.

Выканкам МАК таксама дыскваліфікаваў Алімпійскі камітэт Расеі, аштрафаваўшы яго на 15 мільёнаў даляраў. Былы міністар спорту, віцэ-прэм’ер Віталь Мутко пажыцьцёва адхілены ад прысутнасьці на будучых Алімпіядах.

Парфяновіч: Нельга ўжываць тое, што забаронена

​Сваім меркаваньнем з Радыё Свабода падзяліўся шматразовы чэмпіён сьвету і Алімпійскіх гульняў у веславаньні Ўладзімер Парфяновіч.

​"Пачалі шкадаваць расейцаў — ой-ой, могуць не дапусьціць да Алімпіяды. І ня трэба, хай будзе ўрокам! Бо нельга ўжываць тое, што забаронена. І гаворка тут ні пра нейкае там калектыўнае пакараньне. Ёсьць індывідуальная віна кожнага канкрэтна — трэнэра, лекара, спартоўца. Я пра гэта казаў і 30, і 20 гадоў таму, магу паўтарыць і цяпер: за такія рэчы неабходна ўводзіць крымінальную адказнасьць, і ня трэба гэтага баяцца. Колькі яшчэ можна ганьбіць краіну?«.

Уладзімер Парфяновіч

Паводле суразмоўцы, у міжнародным спорце даўно існуюць нормы, пры якіх ад удзелу могуць адхіліць ня толькі асобных атлетаў, а і цэлыя каманды.

«У якім выпадку наступае так званая калектыўная адказнасьць? — перапытвае ён. — Трох спартоўцаў з аднаго віду цягам году злавілі на злоўжываньнях — вось і ўсё. Фэдэрацыя можа пісаць тлумачэньні ці падаваць скаргі, а каманда тым часам сядзіць без спаборніцтваў. Дастаткова трох „залётаў“ і, як кажуць палякі, do widzenia. Вось вам адна з праяваў калектыўнай адказнасьці. Ці тое самае маем у выпадку з Расеяй? А чаму не?»

Тым ня меней, на думку Ўладзімера Парфяновіча, ня варта даваць веры выключна словам Рыгора Родчанкава, які мае досыць сумнеўную рэпутацыю і любым спосабам гатовы ратаваць найперш сябе.

Дастаткова трох «залётаў» і, як кажуць палякі, do widzenia.

«Мы дакладна ня ведаем — ужывалі допінг дзясяткамі, сотнямі ці тысячамі, — працягвае суразмоўца. — Бо калі вырашаецца лёс усёй зборнай Расеі, чаму ня ўзялі пробы крыві? Маўляў, зафіксаваныя факты падмены аналізу мачы, ускрывалі прабіркі. Дык вазьміце кроў, зрабіце дасьледаваньне. Чаму ня зроблена? Асабіста для мяне застаецца пытаньнем. І такіх пытаньняў шмат, бо WADA не бязгрэшная, карупцыя там была і ёсьць. За грошы мянялі пробы, мянялі вынікі. Гэта я дакладна ведаю, за 60 тысяч даляраў прапаноўвалі свае паслугі беларускім спартоўцам. Дык што гэта? Гэта рэаліі нашага жыцьця».

Як кажа Ўладзімер Парфяновіч, сёньня вялікі спорт перастаў асацыявацца толькі з галамі, ачкамі, сэкундамі. Цяпер на кану стаяць прэстыж уладаў і вялізныя грошы.

За грошы мянялі пробы, мянялі вынікі. Гэта я дакладна ведаю, за 60 тысяч даляраў прапаноўвалі свае паслугі беларускім спартоўцам.

«Цяжка балянсаваць паміж гэтымі велічынямі, але трэба ісьці шляхам, які не прыводзіць да такіх вынікаў — калі краіну „палошчуць“, як у пральнай машыне „Дон-5“, — кажа ён. — Такую пральню ўстроілі, што сорам, ад такога ўжо не адмыцца. Дый прэса робіць усё дзеля таго, каб Расея не адмылася доўга. Ну і пачынаюць падключацца на ўсіх узроўнях палітыкі — і пайшло-паехала. А кошт пытаньня — ня трэба нічога лішняга ўжываць ды спаць спакойна. Ёсьць адмысловыя праграмы, пералік дазволенага. Так, допінг дасьць хуткі вынік, але балючую разьвязку. У іншым жа выпадку ў дададак да таго, што ты ўжываеш з бясьпечнага пераліку, трэба крыху больш папрацаваць — каб твая сыстэма падрыхтоўкі аказалася найлепшай».

Уладзімер Парфяновіч —​ трохразовы алімпійскі чэмпіён ў веславаньні на байдарках (1980). У 2000-2004 быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Разам з дэпутатамі групы «Рэспубліка» ў 2004 годзе абвясьціў галадоўку супраць трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля ціску зьехаў зь Беларусі. У 2013 — 2015 гадах быў галоўным трэнерам нацыянальных зборных Расейскай Фэдэрацыі па веславаньні на каноэ і байдарках. Пасьля трэніраваў мужчынскую каманду ў Польшчы. Цяпер Уладзімер Парфяновіч вярнуўся ў Беларусь і трэніруе дзяцей.

Што папярэднічала дыскваліфікацыі Расеі

Расьсьледаваньне ўжываньня допінгу ўжо прывяло да драматычных наступстваў для расейскага спорту. Камісія МАК анулявала вынікі 25 атлетаў-удзельнікаў сочынскай Алімпіяды 2014 году. Расея страціла 11 мэдалёў і зь першага месца ў мэдальным заліку апусьцілася на шостае. Некалькі расейскіх спартоўцаў дыскваліфікаваныя пажыцьцёва.

Расьсьледаваньне, якое тычылася адпрацаванай сыстэмы ўжываньня допінгу на Алімпіядзе-2014 у Сочы, вялі камісіі МАК пад кіраўніцтвам Дэніса Освальда і Самуэля Шміда. Першая займалася пераправеркай допінг-пробаў, другая — вывучэньнем ролі дзяржавы ў стварэньні допінгавай праграмы, пачынаючы ад прыёму прэпаратаў спартоўцамі і заканчваючы падменай аналізаў.

Абвінавачаньне грунтавалася перадусім на паказаньнях былога кіраўніка Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі Рыгора Родчанкава, які зьехаў у ЗША і цяпер ёсьць галоўным інфарматарам Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA), а таксама папярэдніх высновах канадзкага юрыста Рычарда Макларэна.

Масква часткова прызнае існаваньне праблемы, але адмаўляе наяўнасьць адмысловай дзяржаўнай праграмы. Пра гэта на паседжаньні ў Лязане гаварылі прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Расеі Аляксандар Жукаў, кіраўнік Незалежнай грамадзкай антыдопінгавай камісіі Віталь Сьмірноў, першы нумар рэйтынгу Міжнароднага саюзу канькабежцаў Яўгенія Мядзьведзева ды іншыя.

Па зьвестках Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва, больш за тысячу расейскіх спартоўцаў у 30 відах спорту зьвязаныя са злоўжываньнем забароненымі прэпаратамі, фінансаваным дзяржавай.

У адносінах да беларускіх спартоўцаў, якіх адабралі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2018, пакуль ніякіх прэтэнзіяў не агучана. Атлеты, якія атрымалі ліцэнзіі, знаходзяцца ў міжнародным пуле тэставаньня, фактаў парушэньня антыдопінгавых правілаў ня выяўлена. Уласныя дасьледаваньні мае правесьці і Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва.

Першая беларуская група беларусаў вылеціць у Паўднёвую Карэю 27 студзеня

Ігар Карней

https://www.svaboda.org

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #1573 06.12.2017 10:20 @ [ нет имени ]

    Говорят,что поломали жизнь спортсменам этим и т.д. Я думаю,с голода не умрут. Пора заканчивать превозносить спортсменов,а начинать ценить тех,кто их кормит-хлеборобов,труженников села

  • #1574 06.12.2017 10:49 @ [ нет имени ]

    Эти "спортсмены", что попались на допинге САМИ поломали себе карьеру в спорте. Их зарплаты шалёные как в хоккее, так и в футболе. И нечего на мошенничестве подниматься на пьедестал...

  • #1575 06.12.2017 12:47 @ [ нет имени ]

    В своё время был такой лозунг-один за всех и все за одного. Попался один--страдали все.Теперь лозунг звучит иначе-чистые спортсмены должны участвовать. То есть принцип теперь-моя хата скраю? Да и не вериться,что им так нужно выступать под российским флагом. Возьмите ,к примеру,биатлон. Пол команды Кореи-с России,в нашей команде их полно.И пофиг им гимн и т.д. Выступают и зарабатывают бабки,не более того