haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

16.01.2018 13:28

2738 просмотров

3 комментария

У Гарадку пачалі рыхтаваць пляцоўкі для катання на коўзанках

На гэтым тыдні ў Гарадку павінны быць падрыхтаваны дзве лядовыя пляцоўкі для зімовых забаў на лёдзе.

У сярэдзіне зімы на Віцебшчыне далі каманду па падрыхтоўцы лядовых пляцовак для катання на коўзанках. У Віцебску такіх пляцовак павінна быць падрыхтавана аж сорак, што для 376 тысячнага горада не так і шмат.

У Гарадку па традыцыі будзе дзве пляцоўкі: каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу па вул. Гагарына і напачатку вул. Баграмяна каля будынка былога Гарадоцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Толькі вось новы кіраўнік Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа, да якога ў 2017 годзе далучылі прафесійнатэхнічны каледж, пакуль адмовіўся заліваць хакейную пляцоўку і зараз заліваюць «сімвалічна» суседнюю — баскетбольную. На ёй пагуляць у хакей месца малавата, не кажучы пра правядзенне хакейнага матча.

Пачалі заліваць пляцоўку і на Гагарына каля гатэля «Спартыўны гарадок». Тут плошча пляцоўкі значна большая, але яна не прыстасавана для гульні ў хакей. Але добра, што сёння-заўтра тут ужо магчыма будзе коўзацца.

Відавочна, што намаганні чыноўнікаў ад фізкультуры і спорту па стварэнню пляцовак для коўзання не дадуць плён, бо страчаны амаль месяц зімы для зімовых забаў на льду ў Гарадку. Ды і папулярызацыяй здаровага ладу на гэтых пляцоўках праз правядзенне спаборніцтваў, масавых забаў нашыя чыноўнікі хутчэй за ўсё па традыцыі займацца не будуць.

Леанід Гаравы

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: