haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

21.01.2018 07:50

1983 просмотра

1 комментарий

Домрачава высакародна адмовілася ад срэбра ў пагоні ў Антхольцы ВІДЭА

Дар’я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы, адмовіўшыся ад спробы апярэдзіць на фінішы Даратэю Вірэр.

Яна саступіла пераможцы гонкі немцы Лауры Дальмаер 20,2 секунды (вынік Дальмаер — 29 хвілін 45 секундаў). На 2-м месцы італьянка Даратэя Вірэр (+17.3).

На фінішы Дар’я і Даратэя змагаліся між сабой за 2-е месца, але беларуска выпадкова наступіла на палку суперніцы, тая яе ўпусціла, і ў знак выбачэння Дар’я адпусціла італьянку наперад.


https://twitter.com/twitter/statuses/954699331688214528


Наступныя спаборніцтвы ў біятлоне — Алімпіяда. У Сочы-2014 Домрачава тройчы заваёўвала золата.

На этапах Кубка свету 2017–2018 у Дар’і, што 15 месяцаў таму нарадзіла дзіця, ужо трэці медаль: яна перамагла ў спрынце ў Хахфільцэне, а ў гонцы пераследу там была трэцяй.
https://nn.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: