haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

18.02.2018 21:01

3217 просмотров

0 комментариев

На першанстве краіны па лыжных гонках сярод ДЮСШ каманда гарадоцкай ДЮСШ заняла сёмае месца сярод 16 каманд.

16-18 лютага ў Вараб’ёвых гарах адбыўся другі этап лыжных спаборніцтваў сярод юных лыжнікаў Беларусі. Гэтыя спаборніцтвы не прынеслі ніякіх зменаў сярод сямі лепшых ДЮСШ Беларусі па лыжных гонках у параўнанні з мінулагоднімі стартамі.

На другі этап першанства краіны па лыжных гонках сярод ДЮСШ прыехала 14 каманд з 16, якія прымалі месяцам раней старты ў Гарадку — не даехалі каманды з Воршы і Шклова. Юныя лыжнікі спаборнічалі ў двух узрастовых групах: 2001-2002 г.г. і 2003-2004 г.г.. Напачатку ў пятніцу адбыліся спрынтарскія гонкі на дыстанцыі 1,4 км сярод юнакоў і дзяўчат. Сярод пераможцаў былі юныя лыжнікі найперш з Менску, Наваполацка, Віцебска, Клімавіч. Сярод нашых юных гарадоцкіх лыжнікаў лепшыя вынікі паказалі: Дарожкін Захар — 8 места, Журава Ліза — 12 месца, Паднябесаў Аляксандр — 13 месца, Горева Ульяна — 11 месца, а каманда выйшла на пятае месца пасля першага дня.

17 лютага адбыліся яшчэ больш цікавыя гонкі з масавым стартам на дыстанцыі 3 км, 5 км і 10 км у старэйшых юнакоў. Зноў месцы на п’едыстале занялі пераважна прадстаўнікі тых самых каманд, што і ў спрынтарскіх гонках. Сярод нашых юных лыжнікаў лепшыя вынікі ў массавым старце атрымалі: Журава Ліза — 12 месца, Нікалаеў Арцём — 20 месца, Любаўская Ліза — 22, Дарожкін Захар — 28, а ў агульным заліку па мас-стартах гарадоцкая каманда стала сёмай.

Нікалаеў Арцём, Паднябёсаў Аляксандр, Трафімаў Валера пасля мас-старта.

Сёння ж у Вараб’ёвых гарах спаборніцтвы працягнуліся ў эстафетах на спрынтарскай дыстанцыі 800 метраў, калі па два ўдзельніка павінны былі стартаваць тройчы. Лепшымі ў эстафетах двойчы былі каманды з ДЮСШ «Спартак» г. Магілёў, а таксама каманды з Мінска і Наваполацка.

Корнеў Уладзімір перадае эстафету Дарожкіну Захару ( № 7 — каманда Гарадка)

Юныя лыжнікі са сваім трэнерам Кухарэнка У.А. ( заслужаны трэнер Беларусі)

Сярод гарадоцкіх каманд лепшы вынік паказаў дуэт Пахомава Алёна і Журава Ліза, якія занялі чацвёртае месца сярод дзяўчын.

Па выніках двух этапаў спаборніцтваў пераможцамі стала каманда СДЮШАР з Менска, другое месца ў каманды СДЮШАР г. Магілёва, трэццяе таксама атрымала каманда з Магілёва — СДЮШАР «Спартак». Каманда гарадоцкай ДЮСШ па выніках двух этапаў, як і ў мінулым годзе заняла сёмае месца, зноў прапусціўшы наперад каманду ДЮСШ г. Клімавічы ( Магілёўская вобласць).

Пасля завяршэння стартаў даволі хутка адбылося ўзнагароджванне пераможцаў спаборніцтваў сярод юных лыжнікаў Беларусі. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі дыпломы і медалі ( усяго 48 камплектаў), а каманда пераможца — ганаровы Кубак.

Пераможцы спрынтарскай гонкі сярод юнакоў: Сівіцкі Барыслаў ( г. Мінск) — 2 м., Бубен Мікіта ( г. Наваполацк) — 1 м., Каленік Фёдар ( г. Мінск) — 3 м.


Кубак Беларусі ў лыжных спаборніцтвах сярод ДЮСШ у прадстаўніка каманды СДЮШАР па ЛВС г. Мінска.

Фота на памяць каманды СДЮШАР па ЛВС г. Мінск — пераможцы першанства Беларусі па лыжах сярод ДЮСШ.

І калі гэтыя выхадныя ў Вараб’ях адбыліся спаборніцтва юных лыжнікаў, то ў наступную суботу будуць старты ў межах свята «Віцебская лыжня» сярод гар- рай- выканкамаў вобласці, а таксама сярод розных структур улады.

Леанід Гаравы, фота аўтара

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст