haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

18.04.2018 15:49

1522 просмотра

0 комментариев

Турнір па грэка-рымскай барацьбе ў Гарадку сабраў аматараў барацьбы з усёй Беларусі. Фота

13 красавіка ў г. Гарадку прайшоў 8-ы турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці поўнага кавалера ордэна Славы, ураджэнца Гарадоччыны І.В. Дарошчанкі. У спартыўнай зале Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа да позняга вечара змагаліся юнакі з 2002-2010 гадоў нараджэння.

У рэспубліканскіх спаборніцтвах прыняла ўдзел больш 200 спартсменаў з Віцебска, Глыбокага, Шуміліна, Талочына, Сянно, Полацка, Мінска, Гомеля, Жлобіна. Самыя прадстаўнічыя дэлегацыі былі з Віцебска і Гарадка — па 35-50 чалавек.

Ва ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў прыняў удзел старшыня Гарадоцкага райвыканкаму Пётр Карабач, старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі «Белая Русь» Таццяна Пушкова і іншыя арганізатары турніра.

Пад час турніра разыгрывалася больш 60 прызавых месцаў і барацьба ішла з 12 гадзін дня да дзевяці вечара, пакуль не быў выяўлены апошні пераможца турніра.

Ад каманды Гарадоцкай ДЮСШ прыняла ўдзел амаль 40 спартсменаў, якія заваявалі шэсць прызавых месцаў:

1 месца ў вагавой катэгорыі да 75 кг сярод юнакоў 2002-2003 гг.н. заняў Ганчарэнка Іван;

2 месца ў вагавой катэгорыі да 26 кг сярод юнакоў 2008-2010 гг.н. у Мельнікава Алега;

2 месца ў вагавой катэгорыі ад 73 кг сярод юнакоў заняў Яфрэмаў Арцём;

3 месца ў вагавой катэгорыі да 29 кг сярод юнакоў 2008-2010 гг.н. у Гамзюка Івана;

3 месца ў вагавой катэгорыі да 38 кг сярод юнакоў 2008-2010 гг.н. заняў Сафонаў Міхаіл;

3 месца ў вагавой катэгорыі да 53 кг сярод юнакоў 2008-2010 гг.н. ў Глінскага Дзяніса.

Л. Антонаў

Фота аўтара.

1 оценка 4.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст