haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

15.05.2018 15:34

402 просмотра

8 комментариев

ФК «Дзецкасельскі» з Гарадка ў чвэрцьфінале Кубка вобласці заявіў пра свой высокі ўзровень. Фотасесія

13 траўня ў чвэрцьфінале Кубка вобласці па футболу гарадоцкі клуб «Дзецкасельскі» па пенальці перамог моцнага «Газавіка» з Віцебска. Гэта — першая афіцыйная перамога гарадоцкага клуба пад новай назвай — «Дзецкасельскі». У гэтым сезоне яго спонсарам стаў расійскі сельскагаспадарчы канцэрн, якія мае малочную вытворчасць на Гарадоччыне.

Футбольны сезон 2018 года адкрыўся чвэрцьфінальнымі матчамі на Кубак вобласці, у які падалі заяўкі восемь каманд. І ў чвэрцьфінале гарадоцкія футбалісты паехалі ў Віцебск на сустрэчу з «Газавіком», які не раз перамагаў іх у папярэднія гады.

Ды і паходу матча віцебская каманда двойчы вяла. Але наша каманда дзякуючы найперш майстэрству свайго новага лідэра Алега Слаўціна, які гэтай зімой пераехаў у Гарадок і значна ўзмацніў каманду, здолела зраўняць лік. А ў пасляматчавых пенальці менавіта Алег Слаўцін прынёс перамогу нашай камандзе і выхад у паўфінал. Нагадаем, што ў нас пенальці яшчэ забілі: Баранок Андрэй, Фадзееў Дзяніс, Галуза Ілля, Ізафатаў Эдуард, а ў асноўны час першы мяч адквітаў Дзяніс Фаддзеяў пасля перадачы Алега Слаўціна.

Наша каманда выступала ў такім складзе:

А замены былі такія : Ізафатаў (Вялічка), Галуза (Качаргін), Махавікоў (Мялік), Мамліенка (Калтуноў), Сідзельнікаў (Дудараў).

Запасныя: Хацько, Рудоў, Аўсяннікаў, Прасвяшчэннікаў, Дзядзічкін.

Асобныя моманты матча:

Яшчэ адзін матч у чвэрцьфіналі завяршыўся па пенальці: у Віцебску «Славянскі Вялес-Дзвіна» саступіў ФК «Лепель» — 2: 2 (па пенальці 1: 4). У двух іншых чвэрцьфіналах госці ўжо перамагалі з буйным лікам: ФК «Чашнікі» (Чашнікі) — ФК «Полацкгаз» (Полацк) 1: 5; ФК «Шуміліна» — «Камунальнік» (Сянно) 0: 4.

У паўфінале гарадоцкая каманда будзе сустракацца з «Камунальнікам» з Сянно, які з’яўляецца мацнейшай камандай Віцебшчыны апошніх гадоў. Але сёняшні патэнцыял нашай каманды нічым не саступае сенненскай.

Леанід Гаравы.

Паводле старонкі: https://vk.com/luch_gorogok

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #2148 15.05.2018 20:50 @ [ нет имени ]

    Стесняюсь спросить, за наших афроамериканец или африканец играет?

    1. #2150 15.05.2018 22:38 @ [ нет имени ]

      Да, а что такого?

    2. #2154 16.05.2018 21:15 @ [ нет имени ]

      Да не видел его раньше никогда, вот и спросил.

  • #2151 16.05.2018 17:12 @ [ нет имени ]

    А кем он работает в Детско-Сельском?

  • #2152 16.05.2018 17:15 @ [ нет имени ]

    Вообще то Эдуард афробеларус и за городокскую команду играет второй сезон. Играет интересно -- приходите понаблюдайте...

    1. #2153 16.05.2018 18:33 @ [ нет имени ]

      Так всё таки кем и где работает?

    2. #2169 19.05.2018 21:15 @ [ нет имени ]

      Может сторожем ночным?

  • #2155 17.05.2018 06:37 @ [ нет имени ]

    У Детскосельского же денег много, вот и выписали африканца.

    Надо же тренеру команду на высоте держать)