haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

09.06.2018 11:40

808 просмотров

0 комментариев

У нядзелю ў Гарадку адбудзецца змаганне за выхад у фінал Кубка Віцебшчыны па футболу

10 чэрвеня ў 14 гадзін на гарадскім стадыёне г. Гарадка адбудзецца паўфінальны матч клубаў «Дзецкасельскі» (Гарадок) і «Камунальнік» (Сянно). Пераможца будзе змагацца за Кубак Віцебскай вобласці 2018 года і варта падтрымаць сваю каманду.

Упершыню за многія гады клуб з Гарадка мае значныя шансы выйсці ў фінал Кубка Віцебшчыны і пазмагацца за перамогу. У гэтым сезоне наш клуб значна ўзмацніўся, запрасіўшы ў свой склад былых гульцоў ФК “Віцебск”, а таксама атрымаўшы падтрымку ад канцэрна “Дзецкасельскі” – пад чыім імя івыступае ў гэтым сезоне.

З часу апошняга рэпартажу пра валявую перамогу над “Славянскім Велесам” гарадоцкі клуб правёў дзве гульні. У мінулую суботу на сваім полі нашы футболісты забілі шэсць безадказных мячэў у браму талачынскага клуба “Ніва”. А яшчэ 7 чэрвеня клуб “Дзецкасельскі” правёў першы матч чэмпіянату г. Віцебска па вялікаму футболу. У гульні не аснаўным складам наш клуб пацярпеў паразу ад ФК “Іскра” -- 1:5.

Варта адзначыць, што ў гэтых гульнях не было лідэра каманды Алега Слауціна, які ў складзе зборнай Беларусі па пляжнаму футболу ўдзельнічаў у турніры Еўраліга ў Гішпаніі.

Наш сапернік па паўфінальнаму матчу захаваў свой леташні склад і з’яўлдяецца моцнай камандай. Але гэты сезон пачаў не зусім удала: першы матч згуляў у ніччу, а другі прайграў у Віцебску “Славянскаму Велесу” – 2:4.

Напрыканцы публікуем пратакол мінулай гульні з “Ніва” з Талачына.

Дзецкасельскі (Гарадок) - НІВА (Талачын) - 6: 0 (3: 0)

2018/06/02. 15:30. Гарадок. Гарадскі стадыён. 105 гледачоў.

Суддзі: Карпіцкі Аляксандр, Сянько Яўген, Пакулин Валерый (усе - Віцебск).

Дзецкасельскі: Палавінскі Арцём (Хацько Павел, 75); Калтуноў Ілля (Качаргін Глеб, 38); Воранаў Марат; Мамліенка Аляксандр (Сідзельнікаў Артур, 48); Галуза Ілля (Васільеў Максім, 43); Шыла Дзмітрый (Вялічка Антон, 65); Баранок Андрэй; Дудараў Павел; Фадзееў Дзяніс; Ізафатаў Эдуард; Вехцеў Сяргей (Мялік Ілля, 18) (Махавікоў Радзівон, 72).

НІВА: Печаны Уладзімір; Купрыянец Павел; Сляцкі Максім; Рабаў Сяргей (Ярманок Дзмітрый, 32) (Лімаў Міхаіл, 75); Дуран Аляксандр; Сляцкі Арцём; Карніюк Аляксандр (Скрупскі Аляксандр, 83); Навумаў Андрэй; Яфімаў Сяргей (Рык Раман, 70); Апацкі Іван; Крэўчык Мікіта.

Галы: 1: 0 - Ізафатаў Эдуард (10, пас - Фадзееў Дзяніс). 2: 0 - Галуза Ілля (16, пас - Ізафатаў Эдуард). 3: 0 - Мялік Ілля (35, пас - Фадзееў Дзяніс). 4: 0 - Махавікоў Радзівон (70, пас - Баранок Андрэй). 5: 0 - Фадзееў Дзяніс (77, пас - Вялічка Антон). 6: 0 - Дудараў Павел (90 - Баранок Андрэй).

Папярэджання: Ізафатаў Эдуард (50) - Навумаў Андрэй (26), Апацкі Іван (50), Крэўчык Мікіта (61).

Выдаленне: Навумаў Андрэй (58, 2ЖК).

Л. Антонаў

Последние новости