haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

17.06.2018 09:33

1731 просмотр

0 комментариев

У чарговым матчы ФК «Дзецкасельскі» перамог віцебскі клуб «Газавік»

У чарговым матчы чэмпіянату Віцебскай вобласці ФК «Дзецкасельскі» з Гарадка ужо да сярэдзіны першага тайма вырашыў лёс матча.

Чарговы матч нашы футбалісты зноў праводзілі на сваім полі з моцным клубам «Газавік» з Віцебска, які раней прыносіў нам шмат праблем. Але не на гэты раз. Калі мінулая кубкавая сустрэча прынесла перамогу толькі пасля пенальці, то ўчора ўсё было інакш.

Матч пачаўся з затрымкай на 15 хвілін, а ўжо на трэццяй хвіліне ўдача была на нашым баку. Андрэй Баранок з перадачы Алега Слаўціна адкрыў лік. Хуткі гол прадвызначыў ход матча, надаўшы ўпэўненасць нашым футбалістам. Гарадоцкая каманда ўпэўнена кантралявала ход матча, маючы на вастрые атакі Дзяніса Фадзеява, якому дапамагала палова каманды.

І ў сярэдзіне першага тайма на 27-й хвіліне мяч пасля ўдалага ўдара Эдуарда Ізафатава апынуўся ў сетцы гасцей.

У другім тайме характар гульні не змяніўся — гарадоцкая камсанеда валодала ініцыятывай маючы на вастрыі атакаі і Фаддзеява, і Слаўціна, і Ізафатава, і Шыла, але галоў больш не было.

Трэнер каманды Сяргей Куракоў так ацаніў матч: «Заслуженная победа! Играли красиво, раскрепощённо, даже где-то переигрывали в ущерб результату, не использовали массу моментов. Но, даже при этом, наша команда смотрелась уверенно и надёжно. Но, эйфории никакой нет и не должно быть. Впереди много важных игр.
Спасибо всем игрокам за самоотдачу и болельщикам за поддержку!!!»

Чарговая перамога палепшыла турнірнае становішча нашай каманды, якая мае найменшую колькасць страчаных ачкоў і зараз выйшла на першае месца ў сваёй групе з 9 ачкамі. Гэтаму паспрыяў сененскі «Камунальнік», які нанёс паразу лідэру групы па страчаных ачках «Дняпру» з Дуброўна — 2:1.

Для аматараў футбола будзе цікава даведацца, што ў фінале Кубка Віцебшчыны нашым сапернікам будзе ФК «Полацкгаз», які ў гасцях разграміў ФК «Лепель» — 5:0. Наступны ж матч наша каманда правядзе ў гасцях у Шуміліна 23 чэрвеня ў 14 гадзін.

Л. Антонаў, фота аўтара

Последние новости