haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

01.07.2018 12:14

2064 просмотра

0 комментариев

Дзіцячая каманда з Гарадка стала бронзавым прызёрам VII міжнароднага турніра на прызы прэзідэнта канцэрна «Дзецкасельскі». Відэа

На спартовай пляцоўцы канцэрну «Дзецкасельскі» з 26 — 28 чэрвеня прайшоў VII міжнародны дзіцячы турнір па футболе. Галоўны прыз ўжо па традыцыі — Кубак прэзідэнта канцэрну. У гэтым годзе за кубак змагаліся 8 каманд, якія прыехалі не толькі з Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці, але і з г. Варонеж і Рэспублікі Беларусь — з Гарадка, Любані і Маладэчна.

Урачыстая цырымонія адкрыцця турніру адбылася 26 чэрвеня. На ёй прысутнічалі Прэзідэнт НПУиК «Канцэрн» Дзецкасельскі« Юры Мікалаевіч Брагінец, прадстаўнікі адміністрацыі Пушкінскага раёна і г. Шушары, карэспандэнты мясцовых і спартыўных выданняў, супрацоўнікі канцэрну.

Каманда Гарадоцкага раёна па традыцыі пастаянна ўдзельнічае ў гэтым турніры напрыканцы чэрвеня. У гэтым годзе каманда была як ніколі моцнай, бо была ўзмоцнена і юнымі футбалістамі з Віцебску, чыя бацькі выступаюць за гарадоцкую дарослую каманду «Дзецкасельскі».

У першым матчы гарадоцкая каманда не пакінула шанцаў камандзе «Флагман» з г. Пушкіна — 5:0, у другім матчы згулялі ў ніччу з гаспадарамі — юнымі футбалтістамі канцэрна «Дзецкасельскі» — 2:2, а ў трэццім матчы зноў разграмілі каманду г. Воласава Леніградскай губерніі. Толькі за кошт чырвонай карткі нашы футбалісты саступілі гаспадарам у выхадзе у фінал. І ў матчы за трэццяе месца таксама разрамілі каманду з горада Тосна --- 4:0 і атрымалі за перамогу бронзавыя медалі і дыпломы. Як звычайна галоўным трэнерам каманды быў Сяргей Куракоў, які ўмее падрыхтаваць моцную каманду і з якім звязаны поспеху футбольных каманд Гарадка апошняга часу.

У фінале ж гаспадары перамаглі каманду з г. Батурлінава Варонежскай губерніі з лікам — 2:0 і сталі пераможцамі турніру.

Каб пакінуць пытанні футбольных баталій за межамі палёў для юных гасцей турніру праходзілі экскурсіі ў гістарычныя месцы горада. У першы дзень турніру хлопцы адправіліся на экскурсію ў музей «Гранд макет Расія», а на другі дзень для іх было арганізавана наведванне Аляксандраўскага парку (г.Пушкин).

Арганізатары турніру віншуюць усіх удзельнікаў турніру і спадзяюцца, што ў наступным годзе будзем назіраць за не менш цікавай і захапляльнай гульнёй. Усім жадаем поспеху і пабольш безагаворачных перамог!

Л. Антонаў

Паводле: https://vk.com/id488061156 і https://vk.com/luch_gorogok

Последние новости