haradok.info

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Городка Спорт

28.07.2018 19:05

6417 просмотров

0 комментариев

Гарадоцкі ФК «Дзецкасельскі» упэўнена заваяваў Кубак вобласці па футболе. Малайцы!

Сёння ў Бешанковічах ФК «Дзецкасельскі» пераканаўча перамог лідэра заходняй групы чэмпіяната Віцебскай вобласці па футболе ФК «Полацкгаз» і заваяваў Кубак вобласці.

28 ліпеня ў Бешанковічах адбыўся фінальны матч на Кубак Віцебскай вобласці па футболе. Гарадоцкія футбалісты ўпэўнена перамаглі «Полацкгаз» з лікам 6:3.

Матч пачаўся напружана ў жорсткай барацьбе. Але нашы футбалісты дзейнічалі больш востра і ў сярэдзіне першага тайма атрымалі права на пенальці, які і рэалізавалі. Потым лідэр каманды Алег Слаўцін спачатку са стандартнага штрафнога прабіў полацкую сценку, якая развалілася, а праз пяць мінут даводзіць лік да 3:0. На вісячым сцяжку першага тайма полацкі клуб скарачае лік і аднаўляе шанцы на змаганне за Кубак - 3:1.

Але ў другім тайме гарадоцкая каманда працягвала дыктаваць свае умовы гульні. Зноў бліскуча гуляе Алег Слауцін, які спачатку выкарыстаў памылку галкіпера і зрабіў лік 4:1, а потым са штрафнога ў пяты раз (!!!) пакрыўдзіў полацкіх футбалістаў.

Нарэшце сатварыў свой чарговы шэдэвр і няўрымслівы Эдуард Ізафатаў, які давёў лік да сорамнага значэння — 6:1. Пасля гэтага наша каманда зменшыла націск, чым скарысталіся візаві з Полацка, забіўшы два галы ў нашу браму. Выніковы лік — 6:3 засведчыў нашу ўпэўненую перамогу.

Гэта вынік шматгадовай дзейнасці трэнера Сяргея Куракова і падтрымкі каманды ў апошнія гады мясцовай уладай.

Цяпер застаецца чакаць ад ФК "Дзецкасельскі" перамогі і ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці, калі так пераканаўча быў "біты" лідар заходняй групы.

Л. Антонаў

Паводле інфо: суполка Віцебская абласная «Федэрацыя футбола»: https://vk.com/public118650590

Последние новости